Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

ЗША занепакоеныя прысудам Аўтуховічу

2010-05-11 10:50 / Telegraf.by
Пасольства ЗША ў Беларусі выказала занепакоенасць прысудам, вынесеным Вярхоўным судом па "справе Аўтуховіча" шостага траўня. "Існуюць прычыны сумнявацца ў належным правядзенні гэтага працэсу ў тым, што тычыцца грамадзянскіх правоў Мікалая Аўтуховіча і астатніх удзельнікаў працэсу", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве пасольства.
"У дадзеным і іншых выпадках мы ўвесь час падкрэслівалі беларускім уладам важнасць выканання належнай прававой працэдуры, - цытуе дакумент БелаПАН. - Мы спадзяваліся, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, каб прадэманстраваць выкананне належнай прававой працэдуры і незалежнасць судовай сістэмы".

Пасольства ЗША заявіла, што "паляпшэнне адносінаў Злучаных Штатаў Амерыкі з Беларуссю можа адбыцца толькі тады, калі беларускія ўлады прадэманструюць большую павагу асноўных правоў чалавека".

Як раней паведамляў Тэлеграф, суд прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцам пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенку - да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксандра Ларына - да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ адзін абвінавачваны па справе - падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў атрымаў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.