Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Лідэры краін АДКБ назвалі высакародным рашэнне Лукашэнкі прыняць Бакіева, сцвярджае Мікалай Бардзюжа

2010-05-14 13:22 / БелаПАН
Большасць кіраўнікоў дзяржаў АДКБ на нефармальным саміце арганізацыі 8 мая станоўча ацанілі рашэнне Аляксандра Лукашэнкі прыняць на сваёй тэрыторыі Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве 14 мая генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

"Амаль усе падтрымалі і сказалі пра тое, што прэзідэнт Беларусі зрабіў проста па-мужчынску і высакародна, аказаўшы садзеянне, па-першае, самому Курманбеку Саліевічу, па-другое, яго найбліжэйшым родным", — цытуе Бардзюжу РІА Новости.

Адказваючы на пытанне пра тое, "ці не паўплывае асаблівая пазіцыя Лукашэнкі" на адносіны да Беларусі ў рамках АДКБ, Бардзюжа сказаў: "Я не бачу ніякай асаблівай пазіцыі Беларусі. Прэзідэнт Беларусі сказаў тое, што пацвердзілі астатнія кіраўнікі дзяржаў, — тое, што ў Кыргызстане прайшла нелегітымная, неканстытуцыйная змена ўлады. Гэта суверэнная справа Беларусі, але гэта не асаблівая пазіцыя ў дачыненні, напрыклад, да АДКБ ці да іншых кіраўнікоў дзяржаў, якія выказваліся інакш".

Нагадаем, 11 мая ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіны АДКБ падтрымалі пазіцыю Беларусі па сітуацыі ў Кыргызстане і дадзены факт адзначаны ў сумесным дакуменце, які падпісаны па выніках саміта АДКБ 8 мая ў Маскве. "Гэта не толькі пазіцыя Лукашэнкі. Усе кіраўнікі дзяржаў падпісалі дакумент, у якім заявілі, што ў Кыргызстане быў дзяржаўны пераварот, аб чым я і гаварыў у першыя ж дні", — заявіў прэзідэнт.

Пры гэтым ён падкрэсліў: "Усе без выключэння прызналі, што беларускі прэзідэнт у дадзенай сітуацыі паступіў правільна".

Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка. Часовы ўрад Кыргызстана дабіваецца яго выдачы. 4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, паводле якой скінуты лідэр абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам.

У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. "Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць бескарысныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. <...> Не трэба так званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ размаўляць з тымі, хто сёння кіруе ў Кіргізіі".

11 мая ў Генеральнай пракуратуры Беларусі пацвердзілі, што да іх паступіў запыт аб выдачы Бакіева.

Каля будынку беларускага пасольства ў Бішкеку у гэты час праходзілі рэгулярныя пікеты з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева новым уладам. 13 мая супрацоўнікі пасольства пакінулі Кыргызстан з-за меркаванняў бяспекі.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.