Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Латышскіх парламентарыяў зацікавіў беларускі падыход да фарміравання ў краіне заканадаўчай базы

2010-05-17 16:04 / BelaPAN
Латышскія парламентарыі зацікавіліся беларускім падыходам да фарміравання ў краіне заканадаўчай базы. Пра гэта заявіў старшыня камісіі сейма па міжнародных справах Андрыс Берзіньш 17 мая ў Мінску на сустрэчы са старшынёй камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Паповым.

Андрыс Берзіньш узначальвае парламенцкую дэлегацыю, у склад якой уваходзяць члены групы па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі.

Паводле слоў кіраўніка дэлегацыі, латышскіх заканадаўцаў зацікавіла ў першую чаргу тое, што Канстытуцыйны суд Беларусі аналізуе праекты законаў перш, чым парламент іх прымае. "Наш Канстытуцыйны суд ад гэтага адхрышчваецца і гаворыць: "Мы разгледзім толькі ўжо прынятыя дакументы на прадмет іх адпаведнасці або неадпаведнасці Канстытуцыі", — расказаў Андрыс Берзіньш.

Латышскія парламентарыі станоўча ацанілі права прэзідэнта Беларусі ў мэтах аператыўнага рэагавання на змяненне сітуацыі выдаваць часовыя дэкрэты, якія затым на працягу трох дзён павінны накіроўвацца ў Нацыянальны сход для надання ім законнай сілы. Паводле слоў Андрыса Берзіньша, у Латвіі такой магчымасці цяпер няма. Праўда, нешта падобнае існавала два гады таму, калі Канстытуцыя дазваляла ўраду прымаць законы ў экстранным парадку ў перыяд парламенцкіх канікул.

Падчас гутаркі з латышскімі калегамі Вадзім Папоў выказаў надзею на працяг "паляпшэння ўзаемадзеяння" паміж дзвюма краінамі. "Да гэтага нас падштурхоўваюць і пытанні развіцця эканомікі нашых дзяржаў, і наша суседства", — адзначыў ён. "Інакш немагчыма. Бо суседзяў не выбіраюць. Яны дадзены Усявышнім, і дзякуй Богу, што ў нас такія суседзі, якія разумеюць нас і якіх разумеем мы", — сказаў ён.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.