Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

МЗС: "Беларусь гатовая да сур'ёзнага дыялёгу з ЗША"

2010-05-28 13:51 / svaboda.org
Адмена ЗША санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў дасць штуршок да канструктыўнага і сістэмнага дыялогу з амерыканскім бокам. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Што да падаўжэння мараторыю на ўжыванне санкцый у дачыненні да двух нашых прадпрыемстваў, мы разглядаем гэта як рашэнне ў правільным кірунку. Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзніклі ў двухбаковых адносінах у мінулыя гады", — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле Савіных, Беларусь канструктыўна падыходзіць да гэтай праблемы і гатовая да сур'ёзнага дыялогу з ЗША. "Перакананыя, што мы маглі б шмат зрабіць у інтарэсах дзвюх дзяржаў, і лічым, што адмена санкцый у прынцыпе з'яўляецца важнай умовай для пачатку такога дыялогу", — падкрэсліў прэсавы сакратар МЗС.

У лістападзе 2007 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрну "Белнафтахім" у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, а ў сакавіку 2008 году — да ўсіх прадпрыемстваў "Белнафтахіму".

У верасні 2008 году ў дачыненні да двух ААТ — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" Мінфін ЗША на паўгода змякчыў санкцыі. У лютым 2009 году дзеянне гэтага рашэння было падоўжанае да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 году.

Днямі змякчэнне санкцый у дачыненні да двух згаданых прадпрыемстваў "Белнафтахіму" зноў было падоўжанае на паўгода — да 30 лістапада 2010 году.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.