
Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана выклікае ў Еўрапейскім саюзе пэўную заклапочанасць. Пра гэта 16 чэрвеня заявіла ў Страсбургу высокая прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента.
Пры гэтым Кэтрын Эштан не стала раскрываць прычыны гэтай "заклапочанасці", паведамляе ИТАР-ТАСС.
Разам з тым, па словах прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы, Еўрасаюз падтрымлівае імкненне Расіі да хутчэйшага ўступлення ў СГА. "У цяперашні час палітычныя намеры ў адносінах да свабоднага гандлю павінны перайсці ў практычную плоскасць", - адзначыла Кэтрын Эштан.
Кажучы аб энергетыцы, прадстаўніца ЕС сказала: "У гэтай сферы мы актыўна вядзем дыялог з Расіяй аб інфраструктурных праектах, прававой аснове супрацоўніцтва і энергаэфектыўнасці. ЕС працягвае разглядаць Энергетычную хартыю ў якасці асновастваральнае дамовы для супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі".
Photo by: telegraf.by