Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Дэпутатка Бундэстагу назвала адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі

2010-06-24 12:14 / Радыё Свабода
Марылюіза Бэк
Каардынатар па пытаннях усходняй палітыкі фракцыі зялёных у нямецкім бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла,  што спыненнем газавых паставак у ЕС "Масква і Мінск паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за абавязанні перад ЕС". Адказнасць за сітуацыю яна ўсклала на абодва бакі, аднак пры гэтым назвала непасрэднага адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі.

Паводле яе слоў, "шматгадовая адмова дыктатара Лукашэнкі ад эканамічных рэформаў паставіла краіну ў небяспечнае становішча. Для таго каб умацавацца на ўсясветным рынку, неабходная тэрміновая эканамічная мадэрнізацыя, а гэта можа быць звязана толькі з дэмакратычнымі рэформамі".

Марылюіза Бек зьвярнула ўвага на тое, што праект Еўрасаюзу "Усходняе партнёрства" "прапаноўвае Беларусі ўсёабдымную праграму аказання падтрымкі ў гэты цяжкі пераходны перыяд".

Дэпутатка Бундэстагу таксама адзначыла, што "вяртаньне беларускіх уладаў да ўзмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да апанэнтаў рэжыму абсалютна не адпавядае асновам "Усходняга партнёрства", пад якімі падпісалася Беларусь".

Марылюіза Бэк выказала спадзяваньне на тое, што апошні газавы канфлікт паміж Масквой і Менскам падштурхне ЕС хутчэй рабіць захады дзеля ажыцьцяўленьня агульнаеўрапейскай стратэгіі ў галіне энэргетыкі, што прывядзе да змяншэння залежнасці ад Расеі.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.