Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Еўракамісар Штэфан Фюле: "Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы"

2010-07-09 12:44 / ERB
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле прыехаў у Беларусь з "пэўнымі прапановамі наконт таго, як сумеснымі высілкамі паляпшаць двухбаковыя адносіны". Пра гэта ён заявіў раніцай 9 ліпеня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.

Па словах Фюле, двухбаковы ўзровень удзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" залежыць ад таго, як краіна паважае тое, што з'яўляецца асновай гэтай палітыкі. "Пры прагрэсе Беларусі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ЕС будзе гатовы аказаць больш істотную падтрымку", — адзначыў еўракамісар.

Пашырэнне ўзаемадзеяння, дадаў ён, дазволіць ЕС "адкрыць Беларусь аб'яднанай Еўропе": мадэрнізаваць эканоміку, газавую і нафтавую сістэму, транзітную сістэму, а таксама дыверсіфікаваць рынак.

"Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы, — цытуе Штэфана Фюле агенцтва БелаПАН. — І сакрэт — не ў танным газе або нафце з Расіі і не ў прапановах ЕС з самымі лепшымі заахвочваннямі. Сакрэт Беларусі — у народзе, вельмі адукаваным грамадстве з шырокім даляглядам".
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.