Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Спецдакладчыца ПАРЕ па Беларусі прыбыла ў Мінск

2010-08-23 15:28 / Telegraf.by
Спецыяльны дакладчык ПАРЕ па Беларусі Сініка Хурскайнэн прыбыла ў Мінск з афіцыйным візітам, які працягнецца да 25 жніўня. Сініка Хурскайнэн паведаміла, што падчас цяперашняга візіту яна хацела б даведацца аб тых кроках, якія зрабіла Беларусь для аднаўлення больш цеснага супрацоўніцтва з ПАРЕ (у прыватнасці, гаворка ідзе аб адмене смяротнага пакарання).

Як заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, Беларусь мае намер працягваць канструктыўны дыялог з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы. Па словах беларускага віцэ-спікера, Сініка Хурскайнэн пацвердзіла сваю прыхільнасць да развіцця дыялогу з Беларуссю, калі ў красавіку 2010 года асамблея прыняла рэзалюцыю па Беларусі. Нягледзячы на прыняцце гэтай рэзалюцыі, Сініка Хурскайнэн выказалася за развіццё далейшых адносінаў з дзяржавай, перадае БелТА.

Віктар Гумінскі лічыць, што за час знаходжання ў рэспубліцы дакладчык ПАРЕ па Беларусі зможа больш глыбока вывучыць унутраную сітуацыю ў краіне, даведацца меркаванне людзей. "Мы вітаем ваш візіт. Мы сапраўды хочам супрацоўнічаць, развіваць адносіны з ПАРЕ. Так яно і будзе: рана ці позна Беларусь стане раўнапраўным членам ПАРЕ", - заявіў Віктар Гумінскі.

Як паведамляе прэс-служба ПАРЕ, падчас цяперашняга візіту ў Беларусь Сініка Хурскайнэн таксама плануе сустрэнецца з кіраўніком Савета рэспублікі Анатолем Рубінавым, міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым, генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам, намеснікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім, міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, кіраўніком працоўнай групы парламенту па пытаннях смяротнага пакарання Мікалаем Самасейкам.

Акрамя таго, як раней паведамляў Тэлеграф, Сініка Хурскайнэн выказала жаданне сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і СМІ.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.