Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Сініка Хурскайнен заклікае беларускія ўлады правесці поўнае і празрыстае расследаванне прычын смерці Алега Бябеніна

2010-09-07 19:05 / БелаПАН.
Дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па Беларусі Сініка Хурскайнен заклікала беларускія ўлады правесці поўнае і празрыстае расследаванне прычын смерці журналіста Алега Бябеніна. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПАСЕ, пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве дакладчыка.

Хурскайнен адзначыла, што ПАСЕ будзе пільна сачыць за ходам расследавання і за ўсімі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. "Асабліва гэта тычыцца свабоды прэсы і свабоды палітычных правоў грамадзян", — падкрэсліла яна.

Дакладчык ПАСЕ выказала глыбокае спачуванне сям'і і блізкім Бябеніна.

Як паведамлялася раней, цела Бябеніна было знойдзена ў 19.00 3 верасня ў дачным доме ў Дзяржынскім раёне. Экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці журналіста з'яўляецца асфіксія з прычыны ўдушэння пятлёй пры павешанні, паведаміў БелаПАН пракурор Дзяржынскага раёна Сяргей Каўрыгін.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.