Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Адкрыты ліст прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі з нагоды раптоўнай гібелі журналіста, заснавальніка сайта Хартыя'97 Бябеніна

2010-09-08 11:09 / Улад Вялічка, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі

Адкрыты ліст прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі –удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства"  з нагоды раптоўнай гібелі журналіста, заснавальніка сайта CHARTER97.ORG Алега Бябеніна

Мы, прадстаўнікі грамадскага сектару Беларусі, удзельнікі працэсаў Усходняга партнёрства, з вялікім жалем і болем даведаліся аб раптоўнай гібелі нашага калегі Алега Бябеніна - вядомага грамадскага актывіста, журналіста, заснавальніка і кіраўніка аднаго з найважнейшых беларускіх незалежных інфармацыйных сайтаў CHARTER97.ORG.

Мы выражаем шчырыя спачуванні сям’і Алега, яго родзічам і знаёмым, якія нечакана, у адзін дзень згубілі самага блізкага для іх чалавека.

Смерць Алега Бябеніна – таксама вялікая страта для ўсіх незалежных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і журналісцкай супольнасці Беларусі.

Абставіны гэтага трагічнага здарэння, якія былі апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі, з’яўляюцца вельмі заблытанымі і няпоўнымі, а версія аб самазабойстве Алега Бябеніна выклікае сур’ёзныя сумневы.
Сам факт гібелі Алега сведчыць аб выключна неспрыяльных умовах існавання і працы незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў у Беларусі, што ставіць пад вялікі сумнеў здольнасці беларускай дзяржавы развівацца ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і каштоўнасцямі.

У сувязі з гэтым мы звяртаемся да ўладаў Беларусі, адказных за расследванне гэтай трагедыі, з патрабаваннем як мага хутчэй правесці аб’ектыўныя следчыя мерапрыемствы, высветліць сапраўдныя абставіны гібелі Андрэя Бябеніна і праінфармаваць аб іх грамадзян Беларусі .

Ад імя беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці-удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці
Сяргей Мацкевіч, Спікер Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Улад Вялічка, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.