Палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі правалілася, і Ежы Бузек лічыць гэты правал сваёй галоўнай паразай на пасадзе прэзідэнта Еўрапарламента.
Ежы Бузэк адзначыў, што сёння Еўрасаюзу неабходна вырашыць дылему ў беларускім пытанні. З аднаго боку, неабходна паважаць правы чалавека. Еўрасаюз, па словах кіраўніка Еўрапарламента, заўсёды стараўся рэагаваць на пытанні, якія тычацца абароны правоў чалавека, бо менавіта правы чалавека з'яўляюцца "галоўным экспартным таварам Еўрасаюза".
З іншага боку, адзначае Ежы Бузек, незалежнасці Беларусі на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі ўсё больш пагражае расейская экспансія.
Як перадаваў Тэлеграф, старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек 2 верасня ў Беластоку (Польшча) распавёў аб магчымасці правядзення перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Галоўнымі ўмовамі для супрацоўніцтва Ежы Бузек назваў вызваленне ўсіх палітвязняў, забеспячэнне нармальных умоў дзейнасці незалежных арганізацый і СМІ, гарантыя свабоды навукі, перамяшчэння.
"Калі гэта ўсё будзе зроблена, то Еўрасаюз, вядома, будзе адкрыты для супрацоўніцтва, сумесных праектаў, у тым ліку і для эканамічнай падтрымкі. Зараз Еўрасаюз ні ў якім разе не пойдзе на якія-небудзь пагаднення і перамовы", - заявіла тады Ежы Бузек.