Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Рада міністраў ЕС абмяркуе сёння сітуацыю ў Беларусі

2012-01-23 13:37 / БелаПАН
http://www.kp.ru/f/12/image/99/04/2440499.jpgСітуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца сёння на пасяджэнні Рады міністраў Еўрасаюза ў Бруселі. Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Акрамя сітуацыі ў Беларусі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Іране, Бірме, Сірыі, Егіпце, на Блізкім Усходзе і ў Судане, адзначае афіцыйны сайт Рады міністраў ЕС.

12 студзеня дырэктар упраўлення па пытаннях Усходняга партнёрства адзінай знешнепалітычнай службы ЕС Гунар Віганд заявіў, што Еўрасаюз збіраецца пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. "Я спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі — членамі ЕС наконт гэтага ў найбліжэйшыя тыдні", — сказаў Віганд 12 студзеня на пасяджэнні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца пытанне аб уключэнні ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС і чые актывы павінны быць замарожаны, яшчэ 135 асоб.

У Еўрасаюзе таксама разглядаецца магчымасць пашырэння пераліку беларускіх прадпрыемстваў, чые актывы будуць замарожаны і аперацыі з якімі будуць забаронены.

Не выключана, што крытэрыі ўвядзення санкцый і пашырэння пералікаў будуць зменены. Гаворка ідзе пра магчымае прымяненне санкцый не толькі да тых, хто адказны за падзеі пасля 19 снежня 2010 года, але і да чыноўнікаў, якія адказныя за далейшы націск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці

Рашэнне аб пашырэнні санкцый можа быць ухвалена на сённяшнім пасяджэнні Рады міністраў Еўрасаюза.

Нагадаем, палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Радай ЕС 31 студзеня 2011 года. Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза павінны быць замарожаны. Першапачаткова ў спісе было 158 імён. Пасля Рада ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік, і цяпер уезд у Еўрасаюз забаронены больш чым 200 беларускім чыноўнікам.

Беларускае пытанне таксама ўключана ў парадак дня зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАСЕ), якая адкрылася 23 студзеня ў Страсбургу.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 11
12 18
19 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
30.06.12

Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі. Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.