23 студзеня Рада міністраў замежных справаў ЕС абмеркавала сітуацыю ў Беларусі.
Было прынята рашэнне аб пашырэнні крытэрыяў для прымянення да беларускіх чыноўнікаў і арганізацый «абмежавальных мер». Гэта адкрывае шлях для ўключэння ў спіс новых асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, або тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі альбо атрымлівае выгаду дзякуючы яму. Рашэнні аб уключэнні новых асоб і суб'ектаў гаспадарання ў спіс тых, хто падпадае пад санкцыі ЕС, могуць быць прынятыя пасля гэтай сесіі Рады міністраў замежных справаў ЕС.
Ст. 12 прэс-рэліза Рады міністраў ад 23.01.2012