Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

ЕАБР назваў галоўную праблему эканомікі Беларусі

2012-01-24 14:55 / Telegraf

http://www.b24.am/ru/thumbnail.php?file=old/stats5_888610024.jpg&size=article_largeЕўразійскі банк развіцця лічыць заўчасным выдзяленне Беларусі трэцяга траншу крэдыту ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай палітыкі ЕАБР Алішэр Мірзоеў. Паводле яго слоў, галоўная перашкода для гэтага - невыкананне Беларуссю абавязацельстваў па зніжэнні ўзроўню фінансавання дзяржпраграм з эмісійных крыніцаў.

"У рамках дзяржпраграм прадастаўляюцца вельмі льготныя крэдыты эканоміцы. Гэта працягваецца на працягу некалькіх гадоў і з'яўляецца галоўнай прычынай пагаршэння дэфіцыту рахунку бягучых аперацый. Мы лічым, што менавіта гэта з'яўляецца галоўным механізмам раскручвання інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсаў. Без сур'ёзнай карэкціроўкі гэтай палітыкі дамагчыся стабілізацыі ў эканоміцы будзе складана", - падкрэсліў прадстаўнік ЕАБР.

Алішэр Мірзоеў нагадаў, што гэты паказчык па ўмовах выдзялення Беларусі трэцяга траншу крэдыту павінен быць да канца 2011 года на ўзроўні 4% ВУП, у той час як ён склаў 4,5% ВУП.

"Яго невыкананне можа паўплываць на тэрміны прадастаўлення трэцяга траншу крэдыту АКФ. Магчыма, спатрэбіцца прыняцце дадатковых мер па стабілізацыі сітуацыі - за кошт іншых інструментаў прыйдзецца кампенсаваць невыкананне гэтага паказчыка", - дадаў прадстаўнік ЕАБР.

Шаталаў: пакуль яшчэ рана казаць пра тэрміны выдзялення Беларусі трэцяга траншу

У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення ЕАБР Сяргей Шаталаў заявіў, што на дадзены момант АКФ і Беларусь вядуць тэхнічныя кансультацыі па трэцім траншы, таму "аб графіку пералічэння сродкаў казаць рана".

"Па шэрагу паказчыкаў цяпер яшчэ рана падводзіць канчатковыя вынікі. У прыватнасці, стабілізацыйная праграма ўрада мяркуе на момант прадастаўлення трэцяга траншу завяршэнне працэдур па перадачы няпрофільных актываў Нацыянальнага банка Беларусі ў дзяржаўную ўласнасць, уступленне ў дзеянне змяненняў у Банкаўскі кодэкс, якія ўзмацняюць незалежнасць Нацыянальнага банка, далейшыя крокі па павышэнні акупнасці ЖКГ і грамадскага транспарту", - распавёў намеснік кіраўніка ЕАБР.

У той жа час ён адзначыў, што ЕАБР станоўча ацэньвае і вітае шэраг крокаў Беларусі па выкананні іншых умоў прадстаўлення трэцяга траншу крэдыту. У прыватнасці, гэта дасягненне раўнаважкага курсу рубля, што вызначаецца рынкавымі сігналамі, і паляпшэнне стану плацежнага балансу і міжнародных рэзерваў, а таксама дасягненне збалансаванага бюджэту Беларусі ў 2011 годзе.

Беларускія ўлады разлічваюць атрымаць ад ЕўрАзЭС трэці транш крэдыту ўжо ў лютым.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 11
12 18
19 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
30.06.12

Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі. Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.