Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Кампаніі у падтрымку больш танных віз для беларускіх грамадзян

2008-02-06 17:25
Рух “За свабоду” і “Офіс за дэмакратычную Беларусь” просяць міністраў краін ЕС знізіць кошты Шэнгенскіх віз


Рух “За Свабоду” і “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) накіравалі лісты ва ўсе краіны, што падпісалі Шэнгенскую дамову, з просьбай перагледзець палітыку ў дачыненні коштаў на візы для беларускіх грамадзян і працэдуру іх атрымання.

Звяртаючыся да міністраў замежных і ўнутраных спраў гэтых краін, а таксама да некаторых кіраўнікоў дзяржаў, лідэр Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і кіраўніца “Офісу за дэмакратычную Беларусь” Вольга Стужынская кажуць пра перашкоды, з якімі беларусы сутыкаюцца, калі спрабуюць атрымаць візы ў амбасадах краін ЕС пасля пашырэння Шэнгенскай зоны.  “Падвышэнне консульскага збору і ўскладненне працэдуры атрымання  выклікалі моцнае зніжэнне колькасці выдадзеных беларускім грамадзянам Шэнгенскіх віз”,  – гаворыцца ў лісце.   “Такая сітуацыя спараджае пачуццё ізаляцыі і пагаршае імідж ЕС сярод беларусаў. Цяперашняя візавая палітыка, – пішуць аўтары ліста, – супярэчыць намеру Еўрасаюза пашырыць кантакты з беларускім грамадствам і дапамагае тым сілам, якія сцвярджаюць, што ЕС “няма ніякай справы да Беларусі”.

Рух “За Свабоду” і “Офіс за дэмакратычную Беларусь” вераць, што палітыка краін-сяброў ЕС у візавым пытанні дачынна Беларусі стане адным з важных фактараў  для будучыні краіны і нашага народу. Так, у супольным звароце спадар Мілінкевіч і спадарыня Стужынская просяць падтрымаць прапанову вышаградскай групы знізіць кошт Шэнгенскай візы ў аднабаковым парадку. Аўтары звароту таксама выражаюць спадзяванне, што візавае пытанне атрымае належную ўвагу падчас будучага прэзідэнцтва Чэхіі ў Еўрасаюзе, што ў выніку прывядзе да спрашчэння працэдуры атрымання Шэнгенскіх віз грамадзянамі Беларусі.


Падтрымайце кампанію Еўрапарламента за больш танныя візы для беларускіх грамадзян!


Кампанія, распачатая еўрапейскімі дэпутатамі Генавефай Грабоўскай (Польшча), Юстасам Палецкісам (Літва) і
Ханэсам Свобадам (Аўстрыя) пад лозунгам “Say YES to Cheaper Visas for Belarusians (“Скажы “ТАК” таннейшым візам для беларусаў”), набывае папулярнасць як у самім Еўрапарламенце, так і сярод  нашых суайчыннікаў. На 21 лютага было сабрана больш за 80 подпісаў сяброў ЕП пад Дэкларацыяй № 12, якая прапануе знізіць кошт Шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян. Калі подпісаў будзе больш за 391, дэкларацыя накіруецца для разгляду ў Раду Еўразвязу і Еўракамісію.

 "Офіс за дэмакратычную Беларусь” актыўна падтрымаў гэту ініцыятыву, зладзіўшы збор подпісаў у падтрымку кампаніі сярод беларускіх грамадскіх арганізацый, палітычных партый і медыя асацыяцый. Падчас парламенцкай сесіі ў Страсбуры, што праходзіла 18-21 лютага, супрацоўнікі Офіса  інфармавалі еўрадэпутатаў пра высокія кошты Шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян і складаную працэдуру іх атрымання.

Многія парламентарыі шчыра здзіўляліся, калі даведваліся, што сума, якую вымушаны плаціць беларусы за аднаразовую візу, складае амаль траціну месячнага заробку ў краіне.

У часе інфармацыйнай кампаніі сярод дэпутатаў распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам падпісаць Дэкларацыю № 12, у будынку Еўрапарламента былі таксама размешчаны плакаты з прапановай падтрымаць беларусаў. (Фота з акцыі і ўзор плаката можна паглядзець ніжэй)

На дадзены момант (24.04.2008) 156 дэпутатаў Еўрапарламента падпісалі дэкларацыю № 12.

Зварот "Офіса за дэмакратычную Беларусь" да палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ Беларусі.

Шаноўныя прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і незалежных медыя асацыяцый,

Звяртаемся да вас з прапановай падтрымаць кампанію, распачатую ў Еўрапейскім Парламенце трыма прадстаўнікамі гэтай структуры—Генавефай Грабоўскай (Польшча), Юстасам Палецкісам (Летува) і Ханэсам Свобадам (Аўстрыя), і накіраванай на зніжэнне коштаў Шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, што не мае спрошчанага візавага рэжыму з ЕЗ.

 Паколькі таннейшыя візы і прасцейшая працэдура іх атрымання ёсць прамым інтарэсам нас з вамі і нашых суайчыннікаў, а таксама разумеючы важнасць кантактаў паміж нашымі грамадзянамі і грамадзянамі іншых краін Заходняй Еўропы, мы з вамі павінны ўзяць як мага больш актыўны ўдзел ў прасоўванні кампаніі, ініцыяванай еўрапарламентарамі.

 “Офіс за Дэмакратычную Беларусь” у Бруселі бузе накіроўваць лісты да прадстаўнікоў розных палітычных груп у ЕП з просьбай падпісаць дэкларацыю. З такой жа мэтай мы плануем наладжваць акцыі падчас парламенцкіх сесій у Страсбуры.

 Важнай умовай поспеху з’яўляецца моцны сігнал з Беларусі, як пацверджанне неабходнасці разгляду візавага пытання Еўразвязам і зніжэння верагоднасці далейшай ізаляцыі насельніцтва краіны. Таму мы заклікаем вас далучыцца да лабіравання праблемы!!

 Калі вы падтрымліваеце ініцыятыву па зборы подпісаў, калі ласка, дашліце нам паведамленне ад імя вашай арганізацыі з указаннем назвы групоўкі і прозвішчам кіраўніка. Ваш голас будзе перададзены арганізатарам акцыі і падвысіць шанцы на атрыманне 392 подпісаў, патрэбных для таго, каб  дэкларацыя была дасланая на разгляд ў Раду Еўразвязу.

 З павагай,

 Вольга Стужынская









EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.