Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Еўразвяз заклікае беларускія ўлады да дыялогу з індывідуальнымі прадпрымальнікамі

2008-01-14 19:58 / naviny.by

Еўразвяз заклікае беларускія ўлады распачаць дыялог з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, паведамляе Крысціна Галах, спікер высокага прадстаўніка ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і ўнутранай бяспекі Хаўера Саланы.
Спадарыня Галах распавяла, што Рада ЕЗ была “расчаравана” тым, што міліцыя ўжыла сілу для разгону мітынгу прадпрымальнікаў у Мінску.

“Еўразвяз асуджае турэмныя прысуды, вынесеныя 20 дэманстрантам за ўдзел у акцыі”, адзначыла сакратар сп. Саланы і дадала, што “27-мі нацыянальны Звяз лічыць кожны прысуд палітычна матываваным”.
Афіцыйны прадстаўнік Еўразвязу заклікала беларускія ўлады паважаць права грамадзян на мірныя сходы.

Рада ЕЗ спадзяецца, што беларускія ўлады дазволяць індывідуальным прадпрымальнікам правесці запланаваную на 21 студзеня акцыю, і што яна пройдзе мірна. Еўразвяз мае намер уважліва сачыць за развіццём падзей.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.