Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Дакладчык ПАРЕ: Дыялог з Беларуссю павінен быць узноўлены

2008-01-24 02:25 / coe.int

RIGONI  Andrea “Радзе Еўропы неабходна пачаць сур’ёзна думаць пра тое, што рабіць для папулярызацыі дэмакратычных каштоўнасцей у Беларусі. Я супраць таго, каб спыняць усе кантакты з беларускімі ўладамі, як мы бачылі, гэта ніякім чынам не ўплывае на сітуацыю ў краіне, і толькі ўскладняе доступ да простых грамадзян”, –  адзначыў Андрэа Рыгані, заклікаючы пачаць пакрокавы дыялог, заснаваны на палітыцы добрасуседства.  

У часе абмену думкамі наконт сітуацыі ў Беларусі адмысловы дакладчык сп. Рыгані дакладна акрэсліў сваю пазіцыю: Парламенцкая Асамблея і Рада Еўропы павінны ўзнавіць палітычны дыялог з Беларуссю – адзінай еўрапейскай краінай, якая знаходзіцца па-за Радай і чый статус назіральніка быў прыпынены ў 1997 г. у сувязі з рэферэндумам, што абмежаваў правы парламенту краіны.

“Беларусь знаходзіцца ў Еўропе і адкрытая для дыялогу. Мы хочам стабільнасці і дэмакратыі ў нашай краіне і жадаем наблізіцца да стандартаў Рады Еўропы, пра што сведчыць намер увесці мараторый на смяротнае пакаранне”, –  адзначыла Наталля Андрэйчык, старшыня пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, якая брала ўдзел у абмеркаванні. Яна таксама сказала, што Беларусь магла б зрабіць пэўны ўнёсак у працу ПАРЕ па барацьбе з карупцыяй, гандлем людзьмі, арганізацыі міжканфесійнага дыялогу і міграцыі. 

Аднак старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што сітуацыя з правамі чалавека і вяршэнствам закону ў краіне значна пагоршылася з пачатку года, што ўлады працягваюць ствараць перашкоды для дзейнасці апазіцыі, грамадскіх арганізацый і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама змяшчаюць людзей за краты па палітычных матывах.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.