Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Генеральны сакратар АБСЕ выразіў заклапочанасць эканамічнымі пытаннямі і станам навакольнага асяроддзя

2006-04-19 08:00 / osce.org

The sarcophagus of the fourth reactor of the Chernobyl nuclear power plant seen in a 1 April 2000 file photo. (Photo © Greenpeace)Мінск, 19 красавіка 2006 г.

Генеральны сакратар АБСЕ Марк Перэн дэ Брышамбо заклікаў узмацніць працу па забеспячэнні належнага развіцця рэгіёнаў, што пацярпелі ад Чарнобыльскай трагедыі.  

Выступаючы на канферэнцыі, прысвечанай 20-й гадавіне катастрофы, ён зазначыў: “Яскрава памятаючы, што адбылося ў Чарнобылі ў 1986 годзе, і як моцна гэта адбілася на суседніх тэрыторыях, мы павінны глядзець у будучыню і інтэнсіфікаваць свае высілкі для забеспячэння адпаведнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў, каб даць ім шанец на нармальнае жыццё. 

Трагічныя падзеі 20-гадовай даўніны змянілі экалагічнае мысленне ва ўсім свеце. Пытанні ядзернай бяспекі і ўзаемазалежнасці выйшлі на першы план, зрабіўшыся тэмай міжнародных перамоў і супрацоўніцтва”, –  сказаў спадар Брышамбо.  

З 1986 г. Міжнародная супольнасць шмат чым дапамагала заклапочаным сітуацыяй урадам. У міністэрскай дэкларацыі АБСЕ, абнародаванай у сувязі з 20 гадавінай Чарнобыльскай катастрофы, краіны-ўдзельніцы падкрэслілі неабходнасць змяншаць наступствы аварыі, што з цягам часу не робіцца менш актуальным.  

”Памятаючы пра Чарнобыльскую трагедыю, мы павінны адзначыць і дасягненні па забеспячэнні большай бяспекі на кантыненце” –  дадаў Генеральны сакратар АБСЕ.  

Ён таксама выразіў спадзяванне, што ўрад Беларусі і АБСЕ працягнуць цеснае супрацоўніцтва па ўвасабленні ў жыццё рэкамендацый гэтай арганізацыі.

У часе свайго візіту ў Мінск, Генеральны сакратар сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.