Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Кіраўнік АБСЕ засмучаны тым, што апеляцыя па прысудзе лідэру беларускай апазіцыі Аляксандру Казуліну была адхілена

2006-09-20 06:00 / osce.org

File photo of Belarus presidential candidate Alexander Kozulin.Нью-Йорк, 21 верасня 2006 г.

Сёння кіраўнік Офіса АБСЕ бельгійскі міністр замежных спраў Карл дэ Гухт выказаў засмучэнне тым, што беларускія ўлады адхілілі апеляцыю апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2006 г. Аляксандра Казуліна і пакінулі жорсткі прысуд без зменаў.

“Я моцна расчараваны тым, як катэгарычна суд успрыняў справу прафесара Казуліна, як быццам бы абвінавачванні супраць яго ні ў якім разе не маглі быць знятыя, і тым, што апеляцыю адхілілі”, – зазначыў Карл дэ Гухт. “Тыя суровыя меры, што ўлады ўжылі супраць мірных дэманстрантаў, якія выражалі сваю пазіцыю, не дапушчальныя, і ўлады мусілі стрымлівацца”.

У ліпені  Маскоўскі суд горада Мінска прызнаў прафесара Казуліна вінаватым ва ўчыненні “хуліганцкіх дзеянняў” і “арганізацыі і ўдзеле ў мерапрыемстве, што груба парушае грамадскі парадак” і прысудзіў яго да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. 19 верасня Мінскі гарадскі суд, дзе разглядалася апеляцыя, пакінуў прысуд ў сіле.  

“Нягледзячы на тое, што ў Аляксандра Казуліна яшчэ застаецца магчымасць падаць апеляцыю ў вышэйшую судовую інстанцыю, прысуд дачынна яго ўжо набыў законную моц, што засмучае яшчэ больш”,  адзначыў Карл дэ Гухт.  

Адразу пасля вынясення прысуду ў ліпені кіраўнік Офіса АБСЕ выказаў спадзяванне, што нават на такой стадыі беларускія ўлады маглі б зняць абвінавачванні ў адказ на апеляцыю з боку адвакатаў Казуліна.

“Мне вельмі шкада, што ўлады ні разу не адрэагавалі на гэтыя заклікі і не зрабілі нічога для перагляду справы”,  сказаў міністр дэ Гухт.  Нягледзячы на тое, што прадстаўнікоў мінскага офіса АБСЕ дапусцілі ў судовую залю, робіцца ўсё больш і больш відавочным, што беларускія ўлады хочуць выкарыстаць жорсткі прысуд у дачыненні Казуліна як сродак запалохвання іншых апазіцыйных палітыкаў”.

Кіраўнік АБСЕ заўважыў, што вынясенне прысуду на палітычных падставах недапушчальнае і парушае правы чалавека. “Я ізноў заклікаю да вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі”,  дадаў ён.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.