Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Старшыня АБСЕ заклікае Расію і Беларусь як мага хутчэй вырашыць энергетычныя спрэчкі

2007-01-12 09:00 / osce.org

Мадрыд, 9 студзеня 2007 года

Старшыня Офіса АБСЕ іспанскі міністр замежных спраў Мігель Ангель Марацінас заклапочаны адсутнасцю пагаднення па ўмовах нафтавага транзіту паміж Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю.

“Я спадзяюся, што абодва бакі здолеюць знайсці ўзаемавыгаднае рашэнне ў бліжэйшы час, бо яго адсутнасць можа выклікаць эканамічныя і сацыяльныя наступствы ва ўсіх тым ці іншым чынам уцягнутых краінах”,  зазначыў ён. 

Спадар Марацінас нагадаў пра рашэнне міністраў АБСЕ, прынятае месяц таму на сустрэчы Вялікай 8 у Пецярбургу. Гэта рашэнне мае на ўвазе падтрымку прынцыпаў і мэтаў, накіраваных на ўмацаванне энергетычнай бяспекі. Дакумент пацвердзіў таксама правілы АБСЕ па энергетыцы, узгодненыя ў Маастрыхце ў 2003 г.  (Стратэгічны дакумент АБСЕ).

У дакуменце падкрэсліваецца, што высокі ўзровень энергетычнай бяспекі не можа быць дасягнуты без стварэння сістэмы прадказальных, надзейных, эканамічна мэтазгодных і няшкодных для навакольнага асяроддзя паставак энергарэсурсаў на аснове доўгатэрміновых кантрактаў.

“Краіны АБСЕ зацікаўлены ў пагадненнях, што забяспечваюць прадказальнасць і бяспеку сістэмы паставак энергарэсурсаў”,  падкрэсліў міністр Марацінас.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.