Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Эксперт АБСЕ ў галіне свабоды сродкаў масавай інфармацыі крытыкуе новы беларускі закон аб медыях

2007-04-02 08:00 / naviny.by

У дакладзе пра практыку рэгістрацыі друкаванай прадукцыі прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова і друку Міклаш Харашці раскрытыкаваў новы беларускі закон па сродках масавай інфармацыі.

Асабліва моцна дасталося ад эксперта Артыкулу 11 закона, што “патрабуе ад друкаванага выдання перарэгістрацыі ў выпадку любых змен у складзе заснавальнікаў ці назве альбо ў выпадку, калі ўлады двойчы за адзін год прымаюць рашэнне прыпыніць дзейнасць выдання”. “Ад друкаваных выданняў патрабуюць не толькі падаваць звесткі пра змяненні, але паўтараць усю працэдуру рэгістрацыі, што можа зацягнуцца на некалькі месяцаў, у часе якіх выданне не мае права выпускаць сваю прадукцыю”,  пішацца ў дакладзе. 

Спадар Харашці нагадаў пра загад Лукашэнкі ад 2005 г., які забараніў прыватным выданням ужываць у сваіх назвах слова “беларускі”, што вымусіла многія з іх прайсці працэдуру перарэгістрацыі.

Незалежны эксперт АБСЕ па СМІ папярэджвае, што “наяўнасць дыскрымінацыйнай працэдуры рэгістрацыі і перарэгістрацыі ставіць пад пастаянную пагрозу выданні, што асвячаюць падзеі ў краіне крытычна”, патлумачыўшы, што “гэта пагроза яшчэ больш узмацняецца напярэдадні такіх важных падзей як, напрыклад, выбары”.

Сп-р Харашці рэкамендуе адмовіцца ад “дыскрымінацыйнай сістэмы рэгістрацыі” для друкаваных выданняў. “Трэба пазбавіцца ад магчымасці адмовіць газеце ў рэгістрацыі на падставе прадмета і зместу яе артыкулаў і складу чытацкай аўдыторыі”,  сцвярджаецца ў дакладзе. “Абмежаванні, звязаныя са зместам артыкулаў павінны грунтавацца на агульных нормах заканадаўства і не могуць быць падставай для адмовы ад рэгістрацыі”.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.