Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Заява прэзідэнта Парламенцкай Асамблеі АБСЕ з нагоды выбараў у Беларусі

2006-03-22 04:17 /

U.S. Congressman Alcee L. Hastings, President of the OSCE Parliamentary Assembly. (OSCE/Mikhail Evstafiev)Вена, 22 сакавіка 2006 г.  

Прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Элсі Хастінгс на адмысловай сустрэчы Пастаяннай Рады АБСЕ зрабіў заяву ў прысутнасці 55 краін-удзельніц пра тое, што Парламенцкая Асамблея жадае “працягваць дыялог з беларускім парламентам, а таксама іншымі прадстаўнікамі ўлады ў краіне”.  

Распавядаючы пра ролю спецыяльнага каардынатара місіі АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сакавіка, а таксама папярэднім дакладзе місіі, што выявіў іх неадпаведнасць дэмакратычным стандартам АБСЕ, спадар Хастынгс адзначыў:

“Права галасаваць і права на тое, каб твой голас быў улічаны, права мець свой офіс і весці выбарчую кампанію ў вольнай ад ціску і запалохвання атмасферы з’яўляюцца асноўнымі патрабаваннямі дэмакратыі”.

“Беларускі народ заслугоўвае лепшага”, зазначыў ён.
 
“Улічваючы сказанае вышэй, я хачу заклікаць урад Беларусі і ўсіх нас працягваць працаваць на падтрымку і развіццё дэмакратыі ў гэтай краіне. Крытыка, агучаная ўчора, была канструктыўнай”, дадаў прадстаўнік АБСЕ. 

У сваёй прамове Элсі Хастынгс падкрэсліў таксама агульную ролю Асамблеі ў дзейнасці місіі АБСЕ па назіранні.

“У той час, калі палітыкі занятыя барацьбой за вынікі выбараў, парламентарыі займаюцца інспекцыяй перадвыбарных кампаній і самога выбарчага працэсу, тым самым павялічваючы ступень даверу да высноваў маніторынгавых місій АБСЕ”.

Старшыня офіса АБСЕ і міністр замежных спраў Бельгіі Карэл дэ Гухт прызначыў амерыканскага кангрэсмена Элсі Хастынгса таксама і спецыяльным каардынатарам місіі АБСЕ на парламенцкіх выбарах 26 сакавіка ва Украіне. 
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.