Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Генеральны сакратар асуджае прысуд беларускаму грамадзяніну

2006-07-20 06:00 / nato.int

19 ліпеня ў размове з журналістамі Генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схвер адзначыў, што арышт беларускага апазіцыйнага лідэра Аляксандра Казуліна з’яўляецца “жахлівым парушэннем” абавязацельстваў, якія Беларусь узяла на сябе перад НАТА.

Аляксандр Казулін, стрыжнявая фігура беларускай апазіцыі, атрымаў 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, якія адбываліся ўслед за Прэзідэнцкімі выбарамі сакавіка 2006 г., дзе ён браў удзел у якасці кандыдата.

“Калі вы задумаецеся, праз што ў Беларусі асудзілі Казуліна, дык у вас не ўзнікне пытанняў, чаму я называю гэта гвалтоўным і страшным парушэннем прынцыпаў, на якіх засноўваецца партнёрства ў НАТА”, сказаў журналістам Яап дэ Хооп Схевер.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.