Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэа Рыгані: НЕЙТРАЛЬНАГА СТАЎЛЕННЯ ДА СІТУАЦЫІ Ў КРАІНЕ НЕ ІСНУЕ

2007-08-27 08:00

RIGONI  Andrea ОДБ: Спадар Рыгані, падаецца, Вы першы дакладчык па Беларусі, з якім афіцыйны Мінск гатовы супрацоўнічаць  на рэгулярнай аснове. Вашыя калегі, Андрэс Херкель (ПАРЕ) і Адрыян Севярын (ААН), нават не атрымалі магчымасці наведаць краіну. Што Вы робіце інакш?

Андрэа Рыгані: Мне думаецца, пытанне ў падыходзе – я раблю ўсё, каб пабачыць поўную карціну аб’ектыўна. Вельмі важныя для мяне станоўчыя вынікі, набыткі дэмакратыі, павага да правоў чалавека і вяршэнства закону.

ОДБ: У Вас складаная місія?

АР: Так, праз  тэндэнцыйнасць падачы інфармацыі пра Беларусь мае абавязкі нельга назваць простымі. Сёння не існуе нейтральнага стаўлення да таго, што адбываецца ў краіне, што і ёсць прычынай складанасці наладжвання дыялогу.

ОДБ: Якой Вы бачыце Беларусь?

АР: Я ўсё яшчэ складаю сваё меркаванне пра сітуацыю ў рэспубліцы. Інфармацыю я атрымліваю на пасяджэннях падкамітэта ПАРЕ па Беларусі, у часе сустрэч з рознымі прадстаўнікамі. Вельмі важным стане візіт у Мінск.

ОДБ: Ваш візіт запланаваны на восень. Ці магчыма, што Ваш даклад будзе рыхтавацца разам з дакладам Хрыстаса Пургурыдаса, які збірае матэрыял для камітэта ПАРЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека і мае зрабіць даклад пра “парушэнні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі”.

АР: Так, я павінен наведаць Мінск, правесці ў Беларусі 3-4 дні ў залежнасці ад неабходнасці. Згодна з мандатам мой даклад не звязаны з іншымі, ён рыхтуецца для абмеркавання на пасяджэнні камітэта ПАРЕ па палітычных пытаннях.

ОДБ:  Для падрыхтоўкі даклада Вы будзеце сустракацца выключна з беларускімі ўладамі? Калі Вы плануеце паказаць вынікі сваёй працы?

АР: Я маю намер сустрэцца як з прадстаўнікамі афіцыйных улад, так і апазіцыйнымі лідэрамі, прадстаўнікамі НДА, грамадзянскай супольнасці, эканамічных і культурных эліт, акадэмічных колаў. Але яшчэ занадта рана казаць пра вынікі, маё прызначэнне мела месца ўсяго некалькі месяцаў таму. Акрамя таго, мой мандат не мае канкрэтнага тэрміну, адпаведна і тэрміну калі я павінны скончыць сваю працу.

ОДБ: Спадар Рыгані, якой Вы бачыце еўрапейскую будучыню Беларусі? Ці магчыма, што краіне вернуць статус “адмыслова запрошанай” у ПАРЕ?

АР: Пра гэта казаць яшчэ зарана – пытанне пра магчымы статус Беларусі ў Радзе Еўропы застаецца адкрытым.

Андрэа Рыгані ўзначальвае дэлегацыю Італіі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнт Асамблеі. У лютым 2007 г. прызначаны камітэтам ПАРЕ па палітычных пытаннях дакладчыкам па Беларусі.

Нарадзіўся ў 1960 г. у Мілане (Італія). Мае навуковую ступень у галіне эканомікі. У розны час працаваў кансультантам па пытаннях падаткаабкладання, фінансавым кантралёрам, журналістам. Сябра парламенцкай фракцыі шырокай кааліцыі левых сіл L'UlivoАліва»).  Узначальвае аддзяленне партыі ў Маса Карана (правінцыя Тасканы). Быў сенатарам Італьянскай Рэспублікі, з’яўляецца сябрам Асамблеі Заходнееўрапейскага звязу. Сябра камітэта па знешніх сувязях парламента Італіі.

 Марына Рахлей для “Офіса за дэмакратычную Беларусь”

27.08.2007

 

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.