Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Сябры партый Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і Беларускія зялёныя наведалі Брусель

2007-06-14 08:00

На запрашэнне “Офіса за дэмакратычную Беларусь” і славацкай фундацыі Pontis  Брусель наведалі прадстаўнікі новага пакалення беларускіх палітыкаў: сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэйн і Віталь Рымашэўскі, а таксама Алег Новікаў, лідэр партыі Беларускіх зялёных.

Згодна з праграмай візіту, адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі інстытуцый Еўразвязу, дыпламатычных місій еўрапейскіх краін, што месцяцца ў Бруселі, сябрамі праваабарончых арганізацый, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Антверпене. Галоўнай мэтай візіту было наладжванне больш цесных кантактаў з партнёрскімі партыямі ў Еўропе.

У часе сустрэч закраналіся такія важныя тэмы, як перспектыва дыялогу паміж беларускімі ўладамі і ЕЗ, магчымыя сцэнары яго развіцця, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці абмежаванне свабоды сумлення і ўзмоцненыя рэпрэсіі супраць рэлігійных груп. Таксама разглядалася пытанне пазбаўлення Беларусі гандлёвых прэферэнцый, прычыны, што прывялі да такога рашэння і магчымыя наступствы для эканомікі краіны.

Шмат пытанняў было зададзена беларускім лідэрам пра стан апазіцыі пасля ІІ Кангрэсу дэмакратычных сіл.   

Маладыя беларускія палітыкі атрымалі магчымасць сустрэцца з адмысловым дакладчыкам ААН па Беларусі Адрыянам Севярынам, якраз на наступны пасля таго, як быў прэзентаваны яго даклад у Жэневе.

У часе сустрэч еўрапейскія парламентарыі выказвалі заклапочанасць адсутнасцю адзінства ў шэрагах апазіцыі і немагчымасцю скарыстацца з дасягнутага ў часе прэзідэнцкай кампаніі 2006 г. палітычнага капіталу.

Акрамя сустрэч, сябры беларускіх партый змаглі паўдзельнічаць у канферэнцыі “Беларусь і еўрапейская палітыка добрасуседства”, зарганізаванай стажорамі Еўрапейскай Камісіі 12 чэрвеня. Канферэнцыя сабрала вялікую колькасць людзей, зацікаўленых у беларускім пытанні. Сярод выступоўцаў быў былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, сябра дэлегацыі па дачыненнях з Беларуссю прафесар Януш Анушкевіч, намесніца старшыні аддзелу па дачыненнях з Украінай, Малдовай і Беларуссю з  Генеральнага дырэктарата па знешняй палітыцы Еўракамісіі сп. Мадэлін Маёранка і Вольга Стужынская, якая ўзначальвае “Офіс за дэмакратычную Беларусь”.  

“Офіс за дэмакратычную Беларусь выказвае падзяку фундацыі Pontis, а таксама ўраду Славакіі і пастаяннаму прадстаўніцтву гэтай краіны ў Бруселі за падтрымку ў арганізацыі паездкі.












EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.