Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Еўразвяз пазбавіць Беларусь гандлёвых прэферэнцый за парушэнні правоў працоўных

2007-06-16 08:00 / ec.europa.eu

У снежні 2006 года Еўразвяз папярэдзіў, што можа пазбавіць Беларусь гандлёвых прэферэнцый, у выпадку, калі тая не выканае сваіх абавязальніцтваў перад Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) па забеспячэнні правоў свабодных прафсаюзаў. Сёння МАП прыйшла да высновы, што Беларусь не зрабіла неабходнага, каб забяспечыць выкананне аднаго з галоўных правоў працоўных – права на свабоду асацыяцый, таму краіна будзе выключана з Агульнай сістэмы прэферэнцый (GSP)  21 чэрвеня 2007 г.    

Еўрапейская камісія спадзяецца, што Беларусь як сябра МАП будзе выконваць свае абавязальніцтвы і паважаць базавыя правы прафсаюзаў, як сказана ў падпісаных паміж  Беларуссю і МАП дамоўленасцях.

Еўракамісія вельмі шкадуе, што нягледзячы на пастаянныя заклікі, беларускія ўлады не зрабілі  канкрэтных крокаў да паляпшэння сітуацыі з правамі прафсаюзаў. Як толькі краіна выканае свае абавязальніцтвы перад МАП, Камісія прапануе аднавіць для яе дзеянне сістэмы агульных прэферэнцый.

Зараз усё залежыць толькі ад беларускага кіраўніцтва, і Еўракамісія заклікае да хутчэйшых дзеянняў па забеспячэнні павагі правоў беларускіх працоўных.

Еўракамісія заўсёды настойвала на тым, каб павага да правоў працоўных была сярод мэтаў палітыкі Звязу ў дачыненні да прафсаюзаў.   

Якія наступствы мае адмена прэферэнцый?

Адмена гэтых тарыфаў не спыніць беларускага экспарту ў краіны Еўразвязу, але адновіць у дзеянні стандартныя тарыфы на імпарт у ЕЗ, што розняцца з “ільготнымі” на 3 %. Адмена прэферэнцый адаб’ецца на 10% беларускага экспарту.    

Падставы для скасавання:

У 2003 г. Еўракамісія вырашыла распачаць вывучэнне сітуацыі са свабодай асацыяцый у Беларусі. Аналіз выявіў, што ў краіне адбываюцца сур’ёзныя рэгулярныя парушэнні гэтага вызначальнага права працоўных.

У жніўні 2005 г. Камісія прыйшла да высновы, што неабходна наладзіць маніторынг і ацэньваць сітуацыю на працягу 6 месяцаў, даўшы Беларусі час выканаць свае абавязальніцтвы і зрабіць неабходныя захады ў адпаведнасці з “Базавым працоўным прынцыпам і правамі”, што адлюстраваны ў 12 рэкамендацыях справаздачы за ліпень 2004 г., падрыхтаванай даследчай камісіяй МАП. 

У снежні 2006 г. Рада пагадзілася выключыць Беларусь з Агульнай  сістэмы прэферэнцый з умовай, што краіне дадуць яшчэ 6 месяцаў на тое, каб выканаць абавязальніцтвы перад МАП.

Меры, прынятыя Беларуссю, МАП палічыла “яўна недастатковымі”. Улады пайшлі на працэдурныя змяненні, якія на практыцы не паляпшаюць сітуацыю з правамі працоўных.

Каб атрымаць больш інфармацыі тэлефануйце Хрысціне Хофман +32 229 91196 ці Стэфану Адамсу +32 498963166

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.