Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Крысціна Галах, сакратар Высокага Прадстаўніка ЕЗ Хаўера Саланы: Еўразвяз будзе ўважліва сачыць за правядзеннем Еўрапейскага мар

2007-09-26 08:00 / Прэсавая служба Рады Еўразвязу

Мы глыбока засмучаны абвінавачваннямі, высунутымі супраць Віктара Івашкевіча, якога на дадзены момант ужо вызвалілі. Арышт сябра арганізацыйнага камітэту Еўрапейскага маршу з’яўляецца вельмі дрэнным сігналам як для беларускага грамадства, так і для міжнароднай супольнасці.

Еўрапейскі марш 14 кастрычніка запланаваны як мірны сход, мэтай якога з’яўляецца звядзенне разам шырокіх колаў беларускага грамадства, якія падтрымліваюць цесныя стасункі паміж краінай і Еўразвязам.

Мы вітаем той факт, што грамадзянская супольнасць накіравала вельмі дакладнае пасланне ўладам, пабудаваць сапраўдны дыялог на падставе маршу. Гэта пасланне падкрэслівае не канфрантацыйны характар праекту.

Еўрапейскі марш павінен адбыцца як і плануецца. Няма падставаў сумнявацца, што Еўразвяз будзе вельмі ўважліва сачыць за развіццём падзей”.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.