Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У Бруселі ўзгадваюць беларускія сакавіцкія падзеі

2007-03-16 08:00

У Бруселі пачаліся імпрэзы, прысвечаныя гадавіне сакавіцкіх падзеяў у цэнтры Менску. У рамках мерапрыемстваў – выстава менскіх фатографаў, якія здымалі леташнія падзеі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, прагляд фільму рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Учора ўвечары ў кавярні Grand Prix Bar адбыўся паказ спектакляў “Свабоднага тэатру” пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна. Grand Prix Bar, што ў цэнтры бельгійскай сталіцы, мае рэпутацыю добрай і да таго ж вельмі дэмакратычнай рэстарацыі. Таксама ён вабіць брусельцаў сваімі імпрэзамі. Тут праводзяцца канцэрты, выставы. Учорашнія наведнікі Grand Prix Bar прыйшлі ў кавярню, каб паглядзець спектаклі менскага Свабоднага тэатру “Быць Гаральдам Пінтэрам” і “Пакаленне джынс”, паведамляе “Радыё Свабода”. Словы “Я свабодны!” -- лейтматыў “Пакалення джынс”. Аўтар п’есы Мікалай Халезін прысвяціў яе тым, хто, незалежна ад узросту, апранаецца ў джынсы, аддае перавагу рок-музыцы і закаханы ў свабоду. Спектакль “Гаральд Пінтэр” – таксама пра свабоду, а яшчэ і пра выбар творцы, пра праўду ў жыцці і мастацтве. У спектакль увайшлі ўрыўкі з твораў вядомага брытанскага драматурга Пінтэра, ягоная нобелеўская прамова, а таксама лісты вязняў беларускіх турмаў на волю”. У часе спектакляў усё маналогі і рэплікі актораў перакладаліся на ангельскую мову. Ля сцэны быў усталяваны вялікі экран, па якім ішлі субцітры. Паводле Вольгі Стужынскай, кіраўніцы брусельскага “Офісу за дэмакратычную Беларусь” і арганізатаркі імпрэзы, гледачоў хапала. Гэта была самая шырокая публіка, у тым ліку і бельгійскія беларусы. “Былі самыя розныя людзі. Усе яны цікавяцца беларускай сітуацыяй. Мы, са свайго боку, хочам пазнаёміць брусельцаў з нашымі таленавітымі акцёрамі, мастакамі, фатографамі, расказаць праз культурніцкія сродкі пра тое, што адбылося ў мінулую вясну ў Менску”, –  сказала Вольга Стужынская. Учорашні выступ менскіх артыстаў паклаў пачатак цэлай серыі імпрэзаў, прысвечаных гадавіне сакавіцкіх падзеяў у Менску. У гэтыя выходныя брусельцы змогуць паглядзець фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, а таксама наведаць выставу менскіх фатографаў.


EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.