Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Летняя беларуская кінавечарына ў Бруселі

2007-07-12 08:00
Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, беларуская летняя кінавечарына ў Бруселі сабрала поўную залю.
 
Паказ фільмаў адбыўся 12 ліпеня ў Hanse-Office, Аб’яднаным прадстаўніцтве горада Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Еўразвязе. Гэта
ўжо другая імпрэза, якая праводзіцца размешчаным у Бруселі «Офісам за дэмакратычную Беларусь» у кааперацыі з Hanse-Office.
 
Гледачам былі прэзентаваныя два фільмы. Першы з іх – дакументальная стужка “Маналогі”, знятая рэжысёрам Алегам Дашкевічам. Фільм паказвае адзін дзень жыцця трэнера па боксе і журналісткі. Гледачы
ўважліва сачылі за двума ўнутранымі маналогамі людзей, якія спрабуюць адшукаць свой уласны жыццёвы шлях у аўтарытарнай Беларусі. Пасля прагляду “Маналогаў” адбылося актыўнае абмеркаванне праблем, узнятых у фільме. Думкі гледачоў, асабліва тых, хто прыехаў у Бельгію з Беларусі, падзяліліся. Адны казалі пра атмасферу страху, якая пануе ў Беларусі, а таксама пра тое, што сістэма, створаная ў краіне, не дае людзям вольна ўздыхнуць. Іншыя пераконвалі, што беларусы – шчаслівы народ, які цалкам задаволеныя сваім жыццём. Тыя гледачы, якія нарадзіліся на Захадзе, таксама спрабавалі разабрацца ў сучасных беларускіх праблемах, праводзілі паралелі паміж Беларуссю ды Савецкім Саюзам, а таксама сацыялістычным рэжымам Германскай дэмакратычнай рэспублікі.
 
Пасля дыскусіі гледачам быў прэзентаваны фільм “Колер кахання”, зняты Аляксандрам Канановічам. Ён дапамог публіцы расслабіцца пасля гарачых дэбатаў ды добра пасмяяцца з трагікамічных прыгодаў небаракі-жаніха Леанарда, які жадае пабрацца шлюбам з дачкой заможнага гандляра п’яўкамі.
 
Варта адзначыць, што летняя кінавечарына была не проста цікавай культурнай імпрэзай. Яна дапамагла звесці разам людзей, якія цікавяцца Беларуссю. Зараз як ніколі патрэбна падтрымліваць актыўны дыялог на беларускія тэмы ў Бруселі. Заахвочваць Еўропу цікавіцца лёсам нашай краіны – гэта адна з галоўных мэтаў «Офіса за дэмакратычную Беларусь».

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.