Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Ханс-Герт Потэрынг асудзіў ужыванне гвалту супраць мірных дэманстрантаў у Мінску

2008-03-27 21:55 / europarl.europa.eu

Прэзідэнт Еўрапейскага Прламента Ханс-Герт Потэрынг выказаў моцную занепакоенасць паводзінамі беларускіх улад у адносінах да дэманстрацыі, арганізаванай дэмакратычнай апазіцыяй у Мінску і арыштам больш як 80 яе ўдзельнікаў. 

Ён глыбока засмучаны тым фактам, што апазіцыйныя актывісты і некалькі журналістаў, якія бралі ўдзел ў мірным шэсці 25 сакавіка, былі кінутыя за краты на тэрміны да 15 сутак альбо атрымалі вялікія штрафы. Выклікае неспакой і тое, што КДБ здзяйсняе пераслед незалежных журналістаў з Белсату, Радыё Рацыі і Еўрапейскага Радыё для Беларусі.

Спадар Ханс-Гарт Потэрынг адзначыў:

“Ужыванне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і пераслед незалежных журналістаў супярэчыць фундаментальнаму праву на свабоду слова і выражэння і не сумяшчальна з асноўнымі дэмакратычнымі свабодамі. Я заклікаю ўлады тэрмінова вызваліць затрыманых дэманстрантаў. Я абураны тым, што вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, чыю выставу я меў гонар адкрыць падчас святкавання беларускага тыдня ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага Парламента ў Страсбуры, быў арыштаваны 24 сакавіка ў сваёй майстэрні прадстаўнікамі міліцыі і КДБ і асуджаны да 5 сутак зняволення”.

 “Я моцна асуджаю палітычныя арышты і ўжыванне гвалту супраць беларускіх грамадзян, якія мірна выказвалі сваю адданасць ідэалам свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Еўрапейскі Парламент выказвае салідарнасць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю”.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.