Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Заява кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу па падзеях у Беларусі

2008-03-28 14:29 / consilium.europa.eu

Прэзідэнцтва Еўразвязу ад імя краін-сяброў Звязу выражае моцнае расчараванне арыштамі вялікай колькасці дэманстрантаў, асабліва моладзі, і асуджае ужыванне гвалту падчас разгону мірных удзельнікаў шэсця з нагоды Дня волі ў Мінску і іншых беларускіх гарадах 25 сакавіка. Еўрапейскі Звяз нагадвае, што галоўная дэманстрацыя ў Мінску была дазволена ўладамі горада і праходзіла ў мірным рэчышчы, таму мы заклікаем безадкладна вызваліць усіх арыштаваных і ўстрымацца ад іх далейшага пераследу.

Еўразвяз неаднаразова пацвярджаў сваё жаданне развіваць канструктыўныя адносіны з Беларуссю. Мы ўлічылі той пазітыўны момант, што ў апошні час былі вызвалены ўсе міжнародна прызнаныя палітычныя вязні, за выключэннем аднаго.  Еўразвяз паўтарае, што чакае хуткага і безумоўнага вызвалення апошняга палітзняволенага сп. Аляксандра Казуліна, што  зрабіла б магчымым  прагрэс у дачыненнях паміж ЕЗ і Беларуссю.

Каб палепшыць свае дачыненні з Еўрапейскім Звязам беларускія ўлады мусяць устрымацца ад далейшых арыштаў і спыніць пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У гэтым звязку падзеі 25 сакавіка і пераслед па ўсёй краіне журналістаў, звязаных з зарубежнымі медыямі, што распачаўся 27 сакавіка, выклікаюць вельмі сур’ёзную заклапочанасць. Таксама непакоіць абыходжанне з паслом Злучаных Штатаў і супрацоўнікамі амбасады, якія вымушаны былі пакінуць Мінск у кароткі тэрмін.

ЕЗ спадзяецца, што Беларусь усё ж зробіць канкрэтныя крокі для таго, каб зрабіць магчымым узнаўленне адносін з Еўразвязам.

Фота з сайта Рады Еўропы
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.