Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Свабода асацыяцыі ды прававое становішча няўрадавых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, 2007 год

2008-04-08 12:01

Аналіз падрыхтаваны экспертамі Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацый Беларусі ў рамках супольнага даследавання з Фондам развіцця прававых тэхналогій.

У 2007 годзе сітуацыя са свабодай асацыяцый у Беларусі не палепшылася, а прававое становішча няўрадавых арганізацый заставалася вельмі складаным.  Прававы клімат для стварэння і дзейнасці незалежных аб'яднанняў грамадзян заставаўся неспрыяльным, а ў некаторых пытаннях заканадаўства і практыка дэманстравалі тэндэнцыю да яшчэ большага абмежавання свабоды асацыяцый.
Шмат якія з абмежаванняў свабоды асацыяцый і дзейнасці няўрадавых арганізацый не
грунтуюцца на законах, а вызначаюцца дэкрэтамі прэзідэнта, падзаконнымі актамі ды інструкцыямі Міністэрства юстыцыі, а таксама праваўжывальнаю практыкаю. У 2007 годзе найбольш жорсткія рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні няўрадавых арганізацый і аб'яднанняў назіраліся ў сувязі з дзейнасцю незарэгістраваных арганізацый, за якую прадугледжваецца крымінальная адказнасць. У арсенал рэпрэсіўных захадаў уваходзяць: крымінальны пераслед актывістаў незарэгістраваных грамадскіх арганізацый і масавыя відавочна незаконныя арышты (часта прэвентыўнага характару). Па-ранейшаму фіксаваліся выпадкі неабгрунтаваных ператрусаў у памяшканнях няўрадавых арганізацый, а таксама ціск спец-служб на іх актывістаў.

У той жа час, нельга не адзначыць пэўных крокаў да ўвядзення прававога рэгулявання грамадскіх аб'яднанняў у межы законнасці. Гэтак, улады зліквідавалі Рэспубліканскую камісію рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў, што прывяло працэс разгляду дакументаў аб рэгістрацыі ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства ў частцы тэрмінаў разгляду дакумэнтаў. У 2007 годзе стала менш неабгрунтаваных закрыццяў аўта-рытэтных няўрадавых арганізацый, што абумоўлівалася рэальным памяншэннем колькасці пазоў аб ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў. Прывядзенне статутаў грамадскіх аб'яднанняў у адпаведнасць з рэдакцыяй Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях» ад 2005 году, насуперак засцярогам, не спарадзіла значных цяжкасцей для грамадскіх аб'яднанняў і не зрабілася падставаю для масавай ліквідацыі арганізацый. Колькасць зноў зарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў у 2007 годзе заставалася невялікаю, назіраліся шматлікія выпадкі палітычна матываваных адмоў у рэгістрацыі новых аб'яднанняў, аднак пры гэтым у Беларусі ўсё жа застаецца магчымасць для стварэння няўрадавых арганізацый.

Чытаць тэкст цалкам: Freedom of association.pdf

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.