Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Спецдакладчык ПАРЕ заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

2008-04-15 12:00 / nn.by

RIGONI  Andrea «Я заклікаю вас стаць першапраходцамі на шляху ўвядзення мараторыю на пакаранне смерцю ў Беларусі як прамежкавага кроку ў кірунку поўнага яго адмены», — гаворыцца ў адкрытым лісце дакладчыка Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова і старшыні Савета Рэспублікі Генадзя Навіцкага, паведамляе прэс‑служба ПАРЕ.

А.Рыгоні падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль захоўваецца пакаранне смерцю.

«Кожнае пакаранне смерцю — гэта ўжо само па сабе занадта шмат, — зазначаецца ў лісце. — Якім жудасным ні было б учыненае злачынства, якімі бясспрэчнымі ні былі б доказы віны, нішто не можа апраўдаць забойства чалавека дзяржавай».

Дэпутат заявіў: ён ганарыцца тым фактам, што ў італьянскай вобласці Таскана, адкуль ён родам, пакаранне смерцю было адменена яшчэ ў 1786 годзе.

«Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што вышэйшая мера пакарання амаральная, яна не прадугледжвае магчымасці перавыхавання правапарушальніка ў грамадстве, не ўтрымлівае людзей ад учынення такіх злачынстваў. Акрамя таго, прывядзенне ў выкананне вышэйшай меры незваротнае і не падлягае выпраўленню ў выпадку судовай памылкі», — падкрэсліў А. Рыгоні.

Ён зазначыў, што на рэферэндуме 1996 года грамадзяне Беларусі выказаліся за вышэйшую меру пакарання. Аднак, падкрэслівае А. Рыгані, у 2004 годзе Канстытуцыйны суд краіны правёў працу па ацэнцы адпаведнасці Канстытуцыі палажэнняў аб пакаранні смерцю, якія ўтрымліваюцца ў Крымінальным кодэксе. «Суд прыйшоў да заключэння, што шэраг палажэнняў Крымінальнага кодэкса не адпавядаюць Канстытуцыі, і прапанаваў або адмяніць пакаранне смерцю, або ўвесці мараторый на яго выкананне», — нагадаў А. Рыгоні.

«Народным павінна быць у аснове сваёй любое рашэнне, але існуюць пэўныя пытанні, па якіх кіраўніцтву краіны трэба ўзяць на сябе адказнасць першапраходцаў, якія вядуць за сабой людзей і паказваюць ім шлях, — падкрэсліваецца ў лісце. — Пакаранне смерцю з'яўляецца апошняй формай адмаўлення правоў чалавека, якая парушае нормы і каштоўнасці Рады Еўропы. Я прашу вас і Нацыянальны сход Беларусі ўзяць на сябе палітычнае абавязацельства, якое гарантуе, што ніхто больш не будзе пакараны смерцю ў Беларусі».

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.