Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Прыватызацыя ў Беларусі: заканадаўчая база і рэальная практыка

2008-05-06 13:25 / BISS

Даследаванні і маніторынг

Прыватызацыя з’яўляецца адной з асноўных эканамічных рэформаў пераходнага перыяду, накіраванай як на падвышэнне эфектыўнасці рэальнага сектару эканомікі, так і на стварэнне прынцыпова новай схемы рэфармавання эканомікі. Да 1996 г., прыватызацыя ў Беларусі рэалізавалася па тых жа самых схемах і з той жа дынамікай, што і шмат у якіх краінах ЦУЕ і СНД. Аднак, да 1998 г. краіна абрала спецыфічную мадэль развіцця, у якой прыярытэт аддадзены дзяржаўнай эканоміцы і падвышэнню эфектыўнасці дзяржаўнага сектару. У беларускай мадэлі прыватнаму сектару адведзена месца толькі ў нішавых і сегментаваных рынках, дзе яны не канкуруюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Актуальнасць і патрэба ў прыватызацыі стала мінімальнай да 2005 г. Аднак, змяненне варункаў гандлю з Расіяй падкрэсліла хібы дзеючай мадэлі і “высветліла” сістэмныя рызыкі і выклікі. У выніку, у 2007 г. было рэалізавана некалькі значымых прыватызацыйных транзакцый. У той жа час, паколькі зараз дасягнута палітычная дамоўленасць пра дастаткова мягкі і паступовы пераход на сусветныя кошты на энерганосьбіты, неабходнасць “скідвання” значнай часткі дзяржпрадпрыемстваў з балансу дзяржавы (дзяржбюджэту) або патрэба ў значных рэсурсах на датаванне рэальнага сектару і насельніцтва адсутнічае. У выніку, у краіне рэалізуецца мадэль грашовай, кропкавай, непразрыстай прыватызацыі, калі асноўны прыватызацыйны орган – Дзяржаўны камітэт па маёмасці – не ўплывае ні на механізмы прыняцця рашэнняў, ні на яе спосабы, ні на бенефіцыяраў ці  ўдзельнікаў.

Чытаць далей (па-руску)
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.