Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Заклік да Беларусі вызваліць палітычных вязняў і спыніць запалохванне апазіцыі

2008-05-26 13:50 / europarl.europa.eu

Еўрапейскія парламентарыі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна і спыніць запалохванне і палітычны пераслед актывістаў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Парламент выказвае салідарнасць з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі ў рэзалюцыі, прынятай у чацвер.

Дэпутаты асуджаюць прысуды, вынесеныя Сяргею Парсюкевічу і Андрэю Кіму 22 і 23 красавіка ў Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г.  Яны таксама выказваюць шкадаванне наконт арыштаў і празмернага ўжывання гвалту беларускімі спецслужбамі супраць мірных грамадзян, якія збіраліся адсвяткаваць 90-я ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Мінску.

Парламентарыі заклікаюць беларускія ўлады да найхутчэйшага і безумоўнага вызвалення палітычнага вязня Аляксандра Казуліна і спынення запалохвання, агрэсіі, запраграмаваных арыштаў і пераследу актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

“21 лістапада 2006 г. Еўрапейскі Звяз абвясціў пра сваю гатоўнасць узнавіць адносіны з Беларуссю і яе народам у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, як толькі беларускія ўлады прадэманструюць павагу да дэмакратычных каштоўнасцей і асноўных правоў беларускага народа”, гаворыцца ў рэзалюцыі.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне.

(Заява напярэдадні парламенцкіх выбараў)

Дэпутаты заклікаюць беларускае кіраўніцтва цалкам выконваць стандарты АБСЕ (Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе) падчас арганізацыі і правядзення выбараў, прызначаных на восень 2008.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.