Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У Мінску адбылася міжнародная выстава “Дызайн-фармат”

2008-06-11 12:22

4-7 чэрвеня ў Мінску прайшла 6-ая спецыялізаваная міжнародная выстава “Дызайн-фармат”. Выстава ладзілася з ініцыятывы экспазіцыйнага цэнтра Белэкспа пры падтрымцы Беларускага саюза дызайнераў.

Гэты праект накіраваны на адлюстраванне рынку дызайн-паслуг у Беларусі. У рамках выставы выстаўляліся як працы асобных індывідуальныя дызайнераў, так і цэлых дызайнерскіх бюро і навучальных ўстаноў, дзе адбываецца падрыхтоўка па профільных ці памежных з дызайнам спецыяльнасцях.

Сёлетняя “Дызайн-фармат” прымеркаваная да 20-годдзя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў”. У часе экспазіцыі былі паказаныя творчыя праекты больш як 30 вядучых беларускіх дызайнераў, якія працуюць у галіне прамысловага дызайну, рэкламы, графікі, інтэр’еру.

Беларускі Саюз дызайнераў не абышоў увагай такую значную падзею як 130-годдзе з дня нараджэння мастака Казіміра Малевіча. Да юбілею сусветна вядомага дзеяча мастацтва ў рамках мерапрыемства былі прымеркаваныя выстава “Казімір Малевіч. 130”, мастацкія акцыі, адбыўся круглы стол. Спецыяльным госцем “Дызайн-фармат” 2008 быў мастацтвазнаўца, дырэктар Музея сучаснага рускага мастацтва ў Нью Джэрсі Аляксандар Глейзер.

Фотаздымкі можна паглядзець тут
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.