Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ заклікае Беларусь не прымаць абмежавальны закон па сродках масавай інфармацыі

2008-06-30 17:52 / osce.org

OSCE Representative on Freedom of the Media, Miklos Haraszti. (OSCE/Mikhail Evstafiev)

ВЕНА, 27чэрвеня 2008 г. – Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Міклаш Харашці заклікаў сёння верхнюю палату беларускага Парламента не прымаць законапраект, што можа яшчэ больш абмежаваць свабоду СМІ ў краіне. «На жаль, насуперак спадзяванням у Беларусі і за яе межамі, дадзены праект усталёўвае новыя перашкоды на шляху развіцця свабодных СМІ ў краіне», адзначыў Харашці.

17 чэрвеня законапраект «Аб сродках масавай інфармацыі» быў ухвалены  Палатай прадстаўнікоў, ніжэйшай палатай Парламента, без папярэдніх кансультацый з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

28 чэрвеня чакаецца разгляд законапраекта ў Савеце Рэспублікі і падпісанне яго Прэзідэнтам.

18 чэрвеня Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ прапанаваў каментар да законапраекту з указаннем недапрацовак і рэкамендацыямі па іх пераадоленню. Харашці адзначыў некалькі палажэнняў, якія абмяжоўваюць свабоду СМІ.

«Праект пашырае паўнамоцтвы Ураду выносіць папярэджанні, прыпыняць дзейнасць і зачыняць СМІ», сказаў Харашці. «Было таксама ўведзена размытае патрабаванне пра неабходнасць 'адпаведнасці рэчаіснасці' матэрыялаў СМІ. У праекце мы таксама бачым складаную і абцяжарвальную сістэму рэгістрацыі СМІ і акрэдытацыі журналістаў. Законапраект не прадугледжвае адэкватных мер па супрацьдзеянні манапалізацыі СМІ. Праект не абараняе на практыцы канфедэнцыяльнасці журналісцкіх крыніц. Законапраект прадугледжвае магчымасць увядзення абмежавальнага рэгулявання СМІ, якія размяшчаюцца ў Інтэрнэце».

Я заклікаю Савет Рэспублікі вярнуць законапраект у Палату прадстаўнікоў для далейшай дапрацоўкі. Я таксама прапаную ўводзіць наступныя заканадаўчыя акты ў галіне СМІ з удзелам недзяржаўных арганізацый і журналісцкай супольнасці Беларусі», адзначыў Харашці.

«Я вельмі расчараваны тым, што практычна ніводная з рэкамендацый, прапанаваных маім Бюро, не была ўзятая пад увагу ў другой рэдакцыі законапраекту. Я спадзяюся, што мае заўвагі будуць уключаныя ў наступную рэдакцыю закона, што будзе ў большай ступені адпавядаць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі ў галіне свабоды СМІ».

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.