Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Запрашаем у Брусель

2008-09-25 16:39

З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.

Кожны візіт, акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, навука і адукацыя, транспарт. Наша праграма мае на мэце дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.

Першы візіт з тэматычным акцэнтам на пытанні аховы навакольнага асяроддзя і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне барацьбы з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы адбудзецца ў першай дэкадзе лістапада (даты будуць удакладняцца). Удзельнікі праграмы будуць адбірацца на конкурснай аснове. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з адпаведнымі ведамі ва ўзгаданай вышэй вобласці, а таксама з адпаведным працоўным досведам.

Веданне ангельскай мовы – не абавязковае! 

 

Прапануем узяць удзел у нашым праекце:

 

Прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і эка-асацыяцый;

Навукоўцам;

Экспертам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

!! У праграме могуць браць удзел толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у Беларусі.

 
Заяўкі на ўдзел просім даслаць не пазней за  на электронны адрас:

adukacyia@democraticbelarus.eu

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.