Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі

2008-10-10 20:11

7 кастрычніка ў Варшаўскай галерэі ZOYA, якая месціцца па адрасе: ul. Kopernika 32 m. 8 00-336 Warszawa, адкрылася выстава пад назвай “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”.

Польская сталіца – першы горад, які прывітаў ў сябе вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” пры падтрымцы нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Братыслава).

У рамках нашага праекта творы выдатных беларускіх мастакоў-плакатыстаў пабачаць аўдыторыі розных гарадоў Заходняй Еўропы і будуць надалей вандраваць па сталіцах кантынента, а таксама, спадзяемся, і па краінах Паўночнай Амерыкі.

Выстава аб’ядноўвае ў сабе творы 15 выдатных прадстаўнікоў жанру, якія не раз атрымоўвалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных конкурсах. Сярод іх плакаты  работы Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі, Таццяны Гардашнікавай  і Зміцера Сурскага, Уладзіміра Крукоўскага, Алены Кітаевай і многіх іншых.

Пры падборы выставы мы мэтанакіравана ўключылі ў яе склад творы перыяду 1980-1990-х гадоў дзеля таго, каб пазнаёміць гледача з тым, як важныя сацыяльна-палітычныя трансфармацыі, што праходзілі ў Беларусі ў гэты час, адбіліся на мастацтве плаката, прывёўшы да стварэння новых творчых прыёмаў і форм.

Экспазіцыя выклікала ў наведвальнікаў жывую цікавасць. Знаёмыя вобразы з агульнага камуністычнага мінулага краін будзілі ўспаміны, правакавалі дыскусіі. Найбольшую ўвагу гледачоў выклікалі плакаты экалагічнай тэматыкі, прысвечаныя Чарнобылю.

У чацвер, 9 кастрычніка, адбылася  таксама прэзентацыя невялікага каталогу, падрыхтаванага для выставы, у якім змешчаны 44 рэпрадукцыі  плакатаў з суправаджальнымі надпісамі і кароткім уступным тэкстам.  

Выстава будзе знаходзіцца ў Варшаве да 21 кастрычніка, а затым павандруе далей.  Наступнымі гарадамі, які прымуць яе ў сябе, будуць Берлін і Дрэздэн,  пазней Брусель, Антверпен, Парыж і Трыест.

“Офіс за дэмакратычную Беларусь” выказвае падзяку ўсім арганізатарам праекта, а таксама Саюзу беларускіх дызайнераў і галерэі ZOYA, якая пагадзілася размясціць у сябе выставу бясплатна.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.