Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Анонс: Выстава беларускага плаката ў Дрэздэне

2008-11-03 19:47

5 лістапада а 21 гадзіне ў Дрэздэнскім клубе  AQUARIUM  адбудзецца адкрыццё выставы плаката  “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката  Беларусі”.

Дрэздэн, знакаміты сваёй галерэяй, стане трэцім еўрапейскім горадам, які прыме вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы " нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).

З 7 па 21 кастрычніка жыхары Варшавы мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй, што аб’яднала творы 15 беларускіх аўтараў, у  галерэі Zoya, пазней ужо ў Берлінскай  галерэі Für Fortgeschrittene яе віталі нямецкія гледачы і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Германіі.

Дзякуючы арганізатарам, наведвальнікі выставы могуць знесці з сабой часцінку Беларусі ў выглядзе каталога, што змяшчае 44 рэпрадукцыі плакатаў, аздобленыя тлумачальнымі надпісамі і ўступным тэкстам на беларускай і ангельскай мовах.

Выстава прабудзе ў Дрэздэне да 30 лістапада.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь"  выказвае падзяку клубу AQUARIUM , а таксама ўсім астатнім арганізатарам праекта за супрацу.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.