Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Стартаваў праект “Палітыка ЕС: дзелімся досведам з Беларуссю”. Першы візіт беларускіх экспертаў у Брусель (экалогія)

2008-11-10 13:27

3 – 7 лістапада на запрашэнне “Офісу за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія) і Фонда развіцця прававых тэхналогій (Украіна), група беларускіх эколагаў наведала Брусель, каб узяць удзел у адукацыйнай праграме “Палітыка ЕС  у галіне аховы навакольнага асяроддзя: дзелімся досведам з Беларуссю”.

У рамках курсу дэлегаты з Беларусі змаглі азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай і Беларуссю. У часе візіту былі арганізаваны сустрэчы па тэмах: сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека.

Беларуская дэлегацыя, якая складалася з прадстаўнікоў розных сектараў, што маюць дачыненне да экалагічнай праблематыкі, атрымала магчымасць даведацца, якім чынам экалагічныя пытанні вырашаюцца ў ЕС, і як досвед Еўрасаюза, і асабліва новых яго сяброў, можа быць скарыстаны ў Беларусі.

Беларускія эксперты ў сваю чаргу заклікалі Еўракамісію здзяйсняць больш праектаў у супрацоўніцтве і для Беларусі, падкрэсліваючы, што такая дапамога неабходна нашай краіне.  

Гэты візіт з’яўляецца часткай праекта, арганізаванага “Офісам за дэмакратычную Беларусь” і Фондам развіцця прававых тэхналогій для беларускіх экспертаў.

Тэматыка наступных паездак уключае транспарт і транзіт, энергетыку і энергазберагальныя тэхналогіі, навуку і адукацыю.  Удзельнікі візітаў абіраюцца на конкурснай аснове. Анкету для ўдзелу можна знайсці тут.

Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў як грамадзянскай супольнасці, так і дзяржаўнага сектара!

Дадатковая інфармацыя па праекце, у тым ліку і тэматычныя матэрыялы, неўзабаве з’явяцца на нашым сайце.


Больш фота.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.