Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі

2008-12-05 19:27

З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.

Кожны візіт, акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС у такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, навука і адукацыя, транспарт. Наша праграма мае на мэце дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.

3-7 лістапада ў рамках нашага праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў. Яны атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай  у тым ліку і па нашым рэгіёне.

Былі арганізаваныя сустрэчы па такіх тэмах, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш.

Другі візіт запланаваны на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г. і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.

Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара.

Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.

Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.

Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г.

Спамаваць анкету можна тут.

Выдадткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) арганізатары бяруць на сябе.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.