Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Заява прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі

2009-01-20 19:09 / ec.europa.eu
В домене eu уже более трех миллионов сайтов

Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі ў Беларусі вітае рашэнне Выканаўчай рады Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) аб вылучэнні Беларусі крэдыту ў памеры два мільярды 46 мільёнаў даляраў.

Галоўная мэта праграмы падтрымкі МВФ палягае ў садзеянні адаптацыі да знешніх пагроз і пераадоленню слабых момантаў.  Менавіта таму праграма ўтрымлівае канкрэтныя захады па ўпарадкаванні макраэканомікі і звяртае ўвагу на шэраг структурных пытанняў, што маюць вызначальны характар для карэктыроўкі і змякчэння рызык.

Дэлегацыя Еўракамісіі лічыць меры, скіраваныя на лібералізацыю беларускай эканомікі і падвышэнне ролі ў ёй прыватнага сектара, вельмі важным для стабільнага развіцця гаспадаркі краіны і яе далейшай інтэграцыі ў сусветную і еўрапейскія эканомікі.
EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Верасень 2010  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      1 2 3 4
5 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    


IPM Research Center http://research.by



Абвесткі
05.07.10

Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны. У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
06.07.10

Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.