Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Дыскусія і прагляд фільма ў Антверпене

2009-03-27 08:00

Учора, 26 сакавіка ў бельгійскім  горадзе Антверпен адбылася дыскусія на тэму “Развіццё адносін паміж ЕС і Беларуссю”, услед за якой арганізатары прадэманстравалі стужку вядомага  беларускага рэжысёра-дакументаліста Віктара Дашука.

Мерапрыемства ладзілася Беларускім цэнтрам у Антверпене з актыўным удзелам прадстаўнікоў “Офісу за дэмакратычную Беларусь” (Брусель).

Падчас дыскусіі былі закранутыя такія пытанні, як стратэгія ЕС у адносінах да Беларусі, улучэнне нашай краіны ў праграму Усходняга партнёрства, пачатак дыялогу па правох чалавека і іншыя пытанні.

Віктар Дашук рэжысёр, сцэнарыст аператар, фатограф і журналіст, аўтар больш як 100 дакументальных стужак і 2 мастацкіх фільмаў, атрымаў вядомасць дзякуючы свайму “Хатынскаму цыклу” (1975-1978), над якім ён працаваў разам з Алесем Адамовічам, Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам, супрацоўнічаў  таксама са Святланай Алексіевіч.

Дакументальная стужка Віктара Дашука, “Твар і маска” распавядае пра жыццё беларускай фотамадэлі Валянціны Кур’ян. Стужка ахоплівае некалькі гадоў жыцця беларускай прыгажуні: ад пачатку яе кар’еры з заваявання тытулу віцэ-міс Беларусі да сталай працы мадэллю ў адным з цэнтраў сусветнай моды – Мілане. Фільм уключае кадры, адзнятыя непасрэдна рэжысёрам і урыўкі з уласных відэаархіваў мадэлі.

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.