Рэзалюцыі, заявы і прэсавыя рэлізы па Беларусі

Адбылася канферэнцыя “Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства”, фота

2009-04-23 12:35

Мінск, 22 красавіка 2009 года

На канферэнцыі, якая прайшла 22 красавіка ў Мінску, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўпершыню сумесна абмеркавалі значэнне, механізмы і перспектывы ініцыятывы Усходняга партнёрства для нашай краіны. Па выніках канферэнцыі, разам з асобнымі прапановамі беларускіх арганізацый і экспертаў выпрацаваная рэзалюцыя, у якой адлюстраваныя асноўныя прынцыпы і падыходы, што аб’ядноўваюць удзельнікаў вакол Форуму грамадзянскай супольнасці.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія сабраліся на канферэнцыі, выявілі высокую зацікаўленасць у разгортванні праграмы Усходняга партнёрства і паўнавартаснага ўдзелу ў ёй Рэспублікі  Беларусь. З іншага боку, удзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць тым, што грамадзянская супольнасць па-ранейшаму выключана з працэсу выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па праграме Усходняга партнёрства на нацыянальным узроўні. Пры гэтым было адзначана, што беларускія няўрадавыя арганізацыі з'яўляюцца найболей паслядоўнай і зацікаўленай у Еўрапейскай інтэграцыі часткай беларускага грамадства.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел каля 130 лідэраў, актывістаў і экспертаў з больш за 80 арганізацый. Сярод іх - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый, рэлігійных арганізацый, прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый. Таксама да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаныя прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадска-кансультатыўнай Рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Кардынацыйнага бюро праграмы TASIS, дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Для асвятлення канферэнцыі ў сродках масавай інфармацыі быў акрэдытаваны 31 журналіст.

Фота Паўла Осіпава (Новая Еўропа)

Прэс-рэліз

Тэкст рэзалюцыі


Ф

 


Уладзімір Мацкевіч, «Агенцыя гуманітарных тэхналогій»

 


Валер Карбалевіч, аналітычны цэнтр «Стратэгія»

 


Аляксандр Грыцанаў, філосаф

 


Уладзімір Нісцюк, палітык

 


Пётр Марцаў, галоўны рэдактар "Белорусской деловой газеты"

 


Аляксандр Мілінкевич, лідэр Руху "За свабоду"

EN   BY   FR   RU

Прагляд архіваў
« Люты 2012  
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
      3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29      


IPM Research Center http://research.by


Абвесткі
31.01.12

Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў. Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г.
19.02.12

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

     Copyright © 2009 Office for Democratic Belarus, Brussels.