|
|
2012-05-11 19:15 / ОДБ
Шаноўныя калегі і сябры,
прапануем Вашай увазе інфармацыю пра праграмы розных фондаў і арганізацый, якія падтрымліваюць культурныя праекты
 1. http://www.eurocult.org/grants/step-beyond-travel-grants Еўрапейскі культурны фонд, Праграма «Крок за межы: грант на паездку»
2. www.salto-youth.net/eeca Рэсурсны цэнтр SALTO для краін Усходняй Еўропы і Каўказа (мерапрыемствы па наладжванні партнёрства, трэнінгі, OTLAS – інструмент пошука партнёраў)
3. www.pl-by-ua.eu Праграма транспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Украіна 2007 – 2013 (Прыярытэт 3, мерапрыемства 3.2)
Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектных парпаноў у рамках праграмы “Недзяржаўныя структуры і мясцовыя ўлады ў развіцці” з агульным бюджэтам 2,250,000 (EUR).
Скарыйні тэрмін падачы канцэпцый праектных прапаноў – 12 чэрвеня 2012
Больш інфармацыі, а таксама неафіцыйны пераклад кіраўніцтва па напісанні паректаў на рускую мову можна знайсці па гэтай спасылцы.
2012-05-11 14:49 / Тэлеграф
 Беларусь з'яўляецца выдатнай "нявестай на выданне" ў вачах міжнародных інвестараў. Такое меркаванне Тэлеграфу выказалі эксперты латвійскага банка Rietumu. Па іх словах, латвійскі бізнэс сёння гатовы прыняць актыўны ўдзел у абвешчанай ўладамі прыватызацыі. "Гэта доўгачаканы шанец для прадпрымальнікаў набыць эфектыўныя кампаніі з добрымі перспектывамі развіцця, атрымаць выхад на новыя рынкі", - адзначаюць эксперты. Як адзначаюць эксперты Rietumu, сярод краін Адзінага мытнага саюза Беларусь стала адным з асноўных рынкаў збыту для Латвіі. Тут латвійскі бізнэс імкнецца замацаваць сваю прысутнасць не толькі развіваючы двухбаковы гандаль, але і пашыраючы вытворчую кааперацыю і супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы.
Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.
Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, а 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).
Ірына Сушко прадстаўляе арганізацыю "Еўропа без бар’ераў", што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.
У лекцыі "Бязвізавая Еўропа для краін "Усходняга Партнёрства": шляхі дасягнення" экспертка закране наступныя пытанні.
Шаноўныя калегі!
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”.
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
2012-04-30 11:54 / Telegraf
 Пазітыўныя змены ў эканоміцы Беларусі даюць падставу для аптымізму, аднак у будучыні многае залежыць ад таго, наколькі ўстойлівай будзе гэтая стабілізацыя, адзначылі ў міжнародным рэйтынгавым агенцтве Standard & Poor's. Спецыялісты агенцтва не выключаюць, што крызісная сітуацыя 2011 года можа паўтарыцца ў найбліжэйшыя два-тры гады. Перагляд агенцтвам S&P прагнозу па суверэнным рэйтынгу Беларусі і крэдытным рэйтынгу беларускіх банкаў з "негатыўнага" на "стабільны" адлюстроўвае меркаванне спецыялістаў агенцтва, што ў кароткатэрміновай перспектыве (год-паўтара) Беларусь можа справіцца з праблемамі і даўгавымі абавязацельствамі, сказаў аналітык S&P Сяргей Вараненка, перадаюць "Беларускія навіны".
2012-04-30 11:51 / Наша Ніва
 Пра гэта старшыня Федэрацыі напісаў у лісце нямецкім парламентарам.Міжнародная Федэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэнне пра правядзенне міжнароднага першынства-2014 у Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeinen Zeitung. Пра гэта прэзідэнт фэдэрацыі Рэнэ Фазель напісаў у сваім лісце нямецкім дэпутатам ад партыі свабодных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараю і Патрыку Курту ў адказ на іх зварот.
2012-04-30 11:47 / naviny.by
Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка. Як вынікае са стэнаграмы пасяджэння, размешчанай на сайце Крамля, кіраўнік Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў, што Расія павінна рэагаваць на факты парушэння правоў чалавека ў краінах-партнёрах. Паводле яго слоў, расійскія дыпламаты часам робяць заявы аб сітуацыі з правамі чалавека ў іншых краінах зыходзячы з прынцыпу "вока за вока, зуб за зуб" — звяртаюць увагу на парушэнні толькі ў тых краінах, якія крытыкуюць Расію, у той час як парушэнні ў краінах-партнёрах застаюцца незаўважанымі, а крытыка ў іх адрас з боку міжнародных арганізацый расійскімі дыпламатамі блакіруецца.
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва. У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй.
2012-04-27 18:11 / BISS
Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), хоць Аляксандр Лукашэнка часткова здолеў вярнуць сабе страчаны электаральны рэйтынг, ва ўладаў мала падставаў для аптымізму: 77% рэспандэнтаў мяркуюць, што краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў крызісе, і 52% апытаных выказалі думку, што Беларусь рухаецца “ў няслушным кірунку”. Вялікая частка грамадства суадносіць сябе з цэнтрам палітычнага спектру і не мае палітычнага прадстаўніцтва. Істотныя зрухі не закранулі колькасць тых, хто заяўляе, што знаходзіцца “ў апазіцыі да ўлады”: у сакавіку 2012 г. іх было 23,4% – на 4% менш за максімальны паказнік у верасні 2011 г. Аднак за апошнія паўгоду колькасць тых, хто не адносіць сябе да “апазіцыі да ўлады”, павялічылася на 10% і склала ў сакавіку 2012 г. 66%.
|
|
|

|
|
|
|
« Травень 2012
| |
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
| 6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
| 13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
| 20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
| 27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
10.05.12
Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.
Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, а 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).
Ірына Сушко прадстаўляе арганізацыю "Еўропа без бар’ераў", што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.
У лекцыі "Бязвізавая Еўропа для краін "Усходняга Партнёрства": шляхі дасягнення" экспертка закране наступныя пытанні. |
|
15.05.12
Шаноўныя калегі!
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”.
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі. |
|
12.06.12
Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектных парпаноў у рамках праграмы “Недзяржаўныя структуры і мясцовыя ўлады ў развіцці” з агульным бюджэтам 2,250,000 (EUR).
Скарыйні тэрмін падачы канцэпцый праектных прапаноў – 12 чэрвеня 2012
Больш інфармацыі, а таксама неафіцыйны пераклад кіраўніцтва па напісанні паректаў на рускую мову можна знайсці па гэтай спасылцы. |
|
16.06.12
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва. У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй. |
|
30.06.12
Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі. Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску. |
|
|
|
|
|
|
|
|