|
|
Аналітыка
2012-04-27 18:11 / BISS
Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), хоць Аляксандр Лукашэнка часткова здолеў вярнуць сабе страчаны электаральны рэйтынг, ва ўладаў мала падставаў для аптымізму: 77% рэспандэнтаў мяркуюць, што краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў крызісе, і 52% апытаных выказалі думку, што Беларусь рухаецца “ў няслушным кірунку”. Вялікая частка грамадства суадносіць сябе з цэнтрам палітычнага спектру і не мае палітычнага прадстаўніцтва. Істотныя зрухі не закранулі колькасць тых, хто заяўляе, што знаходзіцца “ў апазіцыі да ўлады”: у сакавіку 2012 г. іх было 23,4% – на 4% менш за максімальны паказнік у верасні 2011 г. Аднак за апошнія паўгоду колькасць тых, хто не адносіць сябе да “апазіцыі да ўлады”, павялічылася на 10% і склала ў сакавіку 2012 г. 66%.
2012-03-02 15:00 / Наша Ніва
 Што можа быць далей? І калі паслы вернуцца? Нямецкі палітолаг, спецыяліст па краінах СНД, дырэктар Цэнтра ім. Бертальда Бейца пры Германскім Савеце па замежнай палітыцы (DGAP) Аляксандр Рар распавёў, як могуць далей развівацца адносіны Беларусі і ЕС.
2012-02-21 16:47 / Партыя БНФ
 У той час, як прэзыдэнцкая кампанія 2010 году прадэманстравала адраджэньне дынамізму і зацікаўленасьці апазыцыяй на Беларусі, наступныя гвалтоўныя рэпрэсіі забілі ўсялякую надзею на перамены ў краіне. Апазыцыя, зьнясіленая гэтымі падзеямі і пастаянным ціскам з боку ўладаў, ня здолела выкарыстаць эканамічны крызыс, памылкі ўраду і падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі на сваю карысьць.
2012-02-13 13:25 / Naviny.by
 Сітуацыя, што склалася ў беларускай палітыцы, яскрава пацвярджае той факт, што палітыкі і грамадскія дзеячы «дэмакратычнага лагеру», што спрабуюць дзейнічаць насуперак застаяўшымся догмам, спрабуюць працаваць канструктыўна, адразу ж падвяргаюцца шэльмаванню і абструкцыі. Колькі ўжо мы з вамі чулі «сенсацыйных абвінавачванняў» у таемнай супрацы з «кэдэбе-фсбе», «Расеяй», «здрадзе» ў адносінах да абсалютна розных публічных асоб? Пошук «агентаў» стаўся ўжо проста анекдотам, і , нават, калі яшчэ ўчора ты свой, то гэта зусім не засцерагае ад таго, што, выказаўшы ўласнае меркаванне, назаўтра не прачнешся «агентам» з лёгкай падачы якога-небудзь «дэмакрата». Наглядна ілюструе правільнасць падобных думак сітуацыя з Вольгай Стужынскай, якая яшчэ нядаўна мела выдатныя адносіны з абсалютнай бальшынёй беларускіх палітыкаў і лічылася ледзь не прадстаўніком апазіцыі ў Брусэлі.
2012-02-08 16:28 / BISS
Набліжэнне парл аменцкіх выбараў актывізавала дэбаты аб фармаце ўдзелу ці няўдзелу апазіцыі ў электаральным працэсе. Праціўнікі і прыхільнікі байкоту выбараў знаходзяць дастаткова аргументаў для абгрунтавання ўласнай пазіцыі. Але, пры гэтым, ні адзін з бакоў пакуль не здольны адысці ад электаральных правілаў гульні, навязаных уладамі, і прызнаць, што і байкот, і ўдзел у выбарах не з’яўляюцца для апазіцыі выйгрышнымі сцэнарамі.
Разам з тым, правядзенне апазіцыяй агульнанацыянальнай кампаніі, выкарыстоўваючы легальныя магчымасці, якія прадстаўляюцца выбарамі, але па сваім плане і са сваімі выразна акрэсленымі мэтамі, можа стаць адзіным шанцам для дэмсілаў “выскачыць” са шматгадовага апазіцыйнага гета. Такой кампаніяй магла б стаць, напрыклад, кампанія па зборы подпісаў для правядзення агульнанацыянальнага рэферэндуму па пытанні, якое было б здольнае мабілізаваць беларускае грамадства (гэта магло б быць пытанне ад выбарнасці старшыняў аблвыканкамаў і гарвыканкамаў да абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў). Толькі такая стратэгія можа дапамагчы апазіцыі пазбегнуць загадзя пройгрышнай стратэгіі ў “дылему аб зняволеным” з тэорыі гульняў.
2012-01-30 14:38 / Тэлеграф
У сакавіку гэтага года ў суседняй з Беларуссю Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх на змену Уладзіміру Пуціну, які кіраваў краінай з канцы 1999 года то ў ролі прэзідэнта, то ў ролі прэм'ер-міністра, можа прыйсці новы чалавек. У сувязі з гэтым карэспандэнты Тэлеграфа вырашылі прааналізаваць выказванні расійскіх кандыдатаў у прэзідэнты аб іх дачыненні да Беларусі, каб зразумець, што можа чакаць беларусаў у выпадку змены ўлады ў Расіі.
2012-01-24 12:19 / BISS
Аўтра: Дзяніс Мельянцоў
BISS бліц
23 студзеня Рада ЕС прыняла рашэнне пашырыць крытэры выкарыстання персанальных санкцыяў адносна Беларусі. Верагодна, у бліжэйшым будучым “чорны спіс” Еўрасаюза істотна павялічыцца. Гэткім чынам Еўрапейскі Саюз адказаў на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і на факт наяўнасці палітычных зняволеных у краіне.
Разам з тым эфектыўнасць такіх мер Еўрасаюза выклікае вялікія сумненні. За 15 год санкцыяў сітуацыя не толькі не палепшылася, але працягвае пагаршацца. На пашырэнне абмежавальных мер з боку Захаду Мінск адказвае ўзмацненнем рэпрэсіяў і антызаходняй рыторыкай. Ізаляцыя з боку ЕС вядзе да ўсё большага збліжэння Беларусі з Расіяй. Разам з тым, усё больш беларускіх і заходніх экспертаў падкрэсліваюць, што для лібералізацыі краіны патрэбны дыялог і супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, а не санкцыі і ізаляцыя.
2012-01-19 19:07 / Belarus Digest
 На мінулым тыдні прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Гунар Віганд абвясціў, што ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі, дадаўшы ў спіс з 208 афіцыйных асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу, яшчэ 135 імёнаў. Некаторыя дыпламатычныя крыніцы лічаць таксама, што ў гэты спіс могуць трапіць адно ці некалькі беларускіх прадпрыемстваў.
Еўропа хоча прадэманстраваць, што клапоціцца пра сітуацыю ў Беларусі. Некаторыя, пэўна, нават маюць спадзяванні, што ў краіне ў хуткім часе могуць пачацца народныя выступленні. Аднак такі падыход, які на Захадзе атрымаў назву “жорсткай любові” ('tough love' approach), – контрапрадуктыўны. Нягледзячы на найбуйнейшы з часоў распаду СССР эканамічны крызіс, колькасць людзей, здольных да адкрытага пратэсту, памяншаецца. Іронія хаваецца ў тым, што найбольшая колькасць пратэстоўцаў выйшла на вуліцы ў снежні 2010, калі беларусы былі значна багацейшыя, а ЕС супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі.
Арыгінал тэксту па-ангельску (Belarus Digest):
Пераклад: ОДБ
2011-11-22 16:48 / BISS
 Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў рады прадставіць Вашай увазе новы выпуск Беларускага знешнепалітычнага індэксу, які ацэньвае падзеі верасня-кастрычніка 2011 года па пяці напрамках знешняй палітыкі Беларусі.
Праведзены аўтарамі аналіз дазваляе зрабіць агульную выснову пра тое, што ва ўмовах ізаляцыі з боку Захаду Беларусь працягвае дрэйфаваць у бок Расіі і ісці на ўсё большыя саступкі Маскве, уключаючыся ў ініцыяваныя ёю інтэграцыйныя праекты (індэкс адносінаў павялічыўся з +20 да +29). Адносіны з Еўрапейскім саюзам за гэтыя два месяцы амаль не зведалі зменаў і застаюцца на гэткім жа нізкім узроўні, як і раней. Афіцыйны Мінск робіць выгляд, што ЕС для яго не мае вялікага значэння. Пра гэта ж кажуць і вынікі вераснёўскага саміту Усходняга Партнёрства, дзе Беларусь была прадстаўлена толькі на ўзроўні амбасадара.
2011-09-27 16:54 / BISS
 BISS прадстаўляе сёмы выпуск BISS Trends - штоквартальнага маніторынгу асноўных тэндэнцый палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Лета, пад час якога назіраўся працяг палітычных замаразкаў на фоне развіцця валютнага і эканамічнага крызісу, скончылася, і, мабыць, восеньская прахалода падштурхнула беларускія ўлады да пачатку больш прагматычнай, чым было раней, гульні.
|
|
|

|
|
|
|
« Травень 2012
| |
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
| 6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
| 13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
| 20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
| 27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
10.05.12
Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.
Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, а 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).
Ірына Сушко прадстаўляе арганізацыю "Еўропа без бар’ераў", што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.
У лекцыі "Бязвізавая Еўропа для краін "Усходняга Партнёрства": шляхі дасягнення" экспертка закране наступныя пытанні. |
|
15.05.12
Шаноўныя калегі!
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”.
Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі розных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі. |
|
12.06.12
Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектных парпаноў у рамках праграмы “Недзяржаўныя структуры і мясцовыя ўлады ў развіцці” з агульным бюджэтам 2,250,000 (EUR).
Скарыйні тэрмін падачы канцэпцый праектных прапаноў – 12 чэрвеня 2012
Больш інфармацыі, а таксама неафіцыйны пераклад кіраўніцтва па напісанні паректаў на рускую мову можна знайсці па гэтай спасылцы. |
|
16.06.12
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва. У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй. |
|
30.06.12
Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі. Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску. |
|
|
|
|
|
|
|
|