|
|
Рада ЕЗ і Беларусь
2011-11-23 16:44 / consilium.europa.eu
 Еўрапейскі Cаюз
Брусель, 23 лістапада 2011
A 468/11
Сумесная заява вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і пытаннях палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле ў дачыненні да суда над абаронцай правоў чалавека Алесем Бяляцкім:
"Мы сур'ёзна занепакоеныя з нагоды затрымання і судовага пераследу сусветна вядомага беларускага абаронцы правоў чалавека Алеся Бяляцкага па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў".
2011-10-10 17:10 / consilium.europa.eu
 Сёння Савет Еўрапейскага Саюза ўзмацніў санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за неспыняючыяся рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ. Існуючыя санкцыі былі падоўжаны да 31 кастрычніка 2012 г. Яны прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю ЕС і замарожванне актываў 192 службовых асоб, адказных за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 і 2010 гг., а таксама падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Акрамя таго, замарожаны актывы трох кампаній, звязаных з рэжымам, а таксама забаронены экспарт у Беларусь зброі і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны для ўнутраных рэпрэсій.
2011-07-18 17:08 / Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
 Прэс-сакратар Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан зрабіла наступную заяву:
"Высокі прадстаўнік выказвае шкадаванне ў сувязі з брутальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да "маўклівых пратэстоўцаў" — простых беларускіх грамадзян, якія мірна і законна выказваюць сваю незадаволенасць сітуацыяй у краіне. Супрацоўнікі сілавых ведамстваў жорстка абыйшліся з многімі з іх, многіх аштрафавалі або прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту на сумніўных падставах. Яна таксама асуджае крокі ўладаў, што выглядаюць як мэтанакіраваныя захады супраць журналістаў, якія асвятляюць гэтыя пратэсты.
2011-06-23 21:36 / eeas.europa.eu
 3101-е пасяджэнне Савета ЕС па замежных справах . Савет прыняў наступныя высновы:
1. Спасылаючыся на свае высновы ад 31 студзеня 2011 года, заявы Высокага прадстаўніка Эштан пра сітуацыю ў Беларусі ад 18 лютага, 12 красавіка і 14 і 26 траўня, а таксама дэкларацыю Высокага прадстаўніка ад імя ЕС ад 18 сакавіка 2011 года, ЕС выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды пагаршэння сітуацыі з захаваннем правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.
2011-06-23 21:29 / eeas.europa.eu
 Услед за заключэннямі па Беларусі, прынятымі Саветам ЕС па замежных справах 20 чэрвеня 2011 года, Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў Рашэнне Савета No 2011/357/CFSP і Рэгламент Савета No 588/2011. У дакументах змешчаны абноўлены спіс беларускіх службых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя. Акрамя таго, апублікаваныя назвы трох беларускіх кампаній, чые актывы будуць замарожаныя.
2011-05-27 19:32 / Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
 Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, зрабіла наступную заяву: "Я вельмі шкадую з нагоды вынясення жорсткіх прысудаў былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды – яшчэ адзін крок назад у сітуцыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.
2011-05-24 16:10 / Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі
 24 траўня 2011 года Афіцыйны журнал ЕС апублікаваў абноўлены спіс беларускіх службовых асоб, у дачыненні да якіх прымяняюцца абмежаванні на ўезд і чые актывы павінны быць замарожаныя. Гэты крок паследаваў за вынясеннем прысудаў былому кандыдату на прэзідэнты Саннікаву і шэрагу прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Да спіса дададзеныя 13 новых прозвішчаў. Азнаеміцца з тэкстам рашэння і рэгламента Савета разам са спісам асобаў, у дачыненні да якіх прымененыя гэтыя меры, можна па наступных спасылках.
2011-03-21 18:16 / consilium.europa.eu
 Яшчэ 19 прозвішчаў беларускіх службоўцаў трапяць у спіс асоб, супраць якіх будуць ужывацца адпаведныя санкцыі, як гэта пазначана ў Дадатку IIIA і IV да Рашэння 2010/639/CFSP.
2011-02-07 14:28 / ec.europa.eu
 "Высокі прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь аб непадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску. Як паказвае крытычная ацэнка АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў, выкананне мандата місіі не завершана. Імі яшчэ раз падкрэсліваецца, што выбары і іх наступствы, у прыватнасці, утрыманне пад вартай кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама новыя затрыманні і ператрусы ў СМІ, з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання ў Беларусі, і заклікаюць да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых.
2011-02-07 14:18 / ec.europa.eu
 Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызвалення кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем усякае прымяненне гвалту, і асабліва непрапарцыйнае ўжыванне сілы супраць кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў. І выбары, і іх наступствы з'яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага праўлення і павагі да правоў чалавека ў Беларусі, што выклікае шкадаванне. Беларускі народ заслугоўвае лепшага.
|
|
|

|
|
|
|
« Люты 2012
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
31.01.12
Швецкае агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (The Swedish International Development Cooperation Agency – SIDA) запрашае да ўдзелу ў Міжнародных навучальных праграмах, якія маюць стратэгічную значнасць для сацыяльна-эканамічнагя развіцця краіу удзельнікаў.
Дакументы прымаюцца да 31 студзеня 2012 г. |
|
19.02.12
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. |
|
|
|
|
|
|
|
|