
Савет ААН па правах чалавека разгледзеў справаздачу Беларусі. Прадстаўнікі Канады, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Аўстрыі ды іншых заходніх дэмакратый крытыкавалі адсутнасць прагрэсу Беларусі ў сферах палітычных і грамадскіх правоў, заклікалі Беларусь забяспечыць рэальную свабоду асацыяцый і СМІ, свабодную дзейнасць недзяржаўных арганізацый, надаць судовай уладзе больш незалежнасці, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, падпісаць Канвенцыю супраць гвалтоўных знікненняў.