|
|
Беларусь у міжнародных навінах
2009-09-30 17:14 / Наша Ніва
 Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі Франка Франціні на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: «Мы павінны быць гатовы да візіту і максімальна зняць тыя праблемныя пытанні, якія, магчыма, у нас існуюць».
2009-09-28 12:25 / ERB
 Усходняе партнёрства” — каму яно патрэбнае ў Беларусі і ці патрэбнае ўвогуле? Гэтым пытаннем задаюцца ўжо сёння арганізатары Форуму грамадзянскай супольнасці, запланаванага на 28 кастрычніка ў Мінску. Форум прысвечаны праграме “Ўсходняе Партнёрства” і ўдзелу ў ім грамадзянскай супольнасці. Яго падрыхтоўкай займаюцца актывісты Міжнароднага кансорцыюму “Еўрабеларусь”, Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, Руху “За свабоду” і Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Грамадскія актывісты і эксперты спадзяюцца, што здолеюць сабраць усе зацікаўленыя бакі як з незалежніцкіх, гэтак і з праўладных аб’яднанняў.
2009-09-25 12:23 / ERB
 Беларусь будзе ў Еўрасаюзе. Такую ўпэўненасць выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Чэхіі ў нашай краіне Іржы Карас. У прыватнасці ён адзначыў: “Некаторыя беларускія палітыкі кажуць, што мы — беларусы, а вы — еўрапейцы. Я лічу, што гэта не так. Што ўсе мы тут — еўрапейцы, і вы належыце да Еўропы гэтаксама, як і Чэхія”.
2009-09-25 12:10 / Наша Ніва
 «ЗША прыме рашэнне наконт адмены ці часовага прыпынення візавых санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў у лістападзе «з улікам дзеянняў, якія зробіць беларускі ўрад». Рашэнне будзе залежыць ад таго, як складзецца сітуацыя.
2009-09-25 09:44 / Наша Ніва
З ініцыятывы Рады Еўропы штогод, пачынаючы ад 2001 г., 26 верасня святкуецца Еўрапейскі дзень моваў.Яго мэтай з’яўляецца спрыянне моўнай разнастайнасці, якая адыгрывае ключавую ролю ва ўзаемаразуменні паміж народамі і захаванні іх культурнай спадчыны.
2009-09-18 19:49 / delblr.ec.europa.eu
Старшынства Еўрапейскага Саюза выказвае з заклапочанасць разгонам беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі ў Мінску 16 верасня, якая была прысвечаная 10-й гадавіне знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Старшынства заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы ў дачыненні мірных дэманстрацый і забяспечыць магчымасць прадстаўнікам незалежных сродкаў масавай інфармацыі выконваць свае задачы без умяшання звонку.
2009-09-17 17:59 / паводле БелаПАН
Швецыя, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе, выказала занепакоенасць у сувязі з разгонам мірнай дэманстрацыі Мінску. Нагадаем, 16 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы было затрымана каля 35 чалавек. Яны праводзілі акцыю, прымеркаваную да 10-годдзя знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
2009-09-17 16:05 / consilium.europa.eu
 Міністры замежных спраў краін ЕС далі Еўракамісіі паўнамоцтвы пачаць перамовы па ўзнаўленні гандлю тэкстыльнай прадукцыяй паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
2009-09-17 15:34 / nn.by
 Еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Беніта Ферэра-Вальднэр у інтэрв’ю расійскаму інтэрнэт-выданню Газета.ru расказала аб палітыцы ЕС у дачыненні да Беларусі. Беніта Ферэра-Вальднэр у часе апошняга візіту ў Беларусь. Фота Яраслава Сцешыка.
– Многія расійцы занепакоеныя тым, што Расія можа быць выціснутая з Беларусі дзякуючы гэтым намаганням ЕС. Вы б сцвердзіць, што гэта не так?
2009-09-17 12:40 / www.bns.lt, nn.by
Літва і Беларусь ў сераду, 16 верасня, у часе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню не падпісалі дамову аб спрошчаным перамяшчэнні ў памежнай зоне. Дакумент не падпісалі нягледзячы на тое, што гэтая дамова ўзгаднялася доўгі час. Падпісанне пагаднення пра спрашчэнне памежнага перасоўвання стаяла ў парадку дня перамоваў.
|
|
|

|
|
|
|
« Верасень 2010
| |
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
| 5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
| 12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
| 19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
| 26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
05.07.10
Аргкамітэт адзначэння ўгодкаў Грунвальду рыхтуе выставу дзіцячага малюнка
Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе Машэрава, 8.
Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Галоўнае, каб творы былі прысвечаны Грунвальдскай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.
У складзе журы − Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі. Працы прымаюцца да 5 ліпеня па адрасе Машэрава, 8. |
|
06.07.10
Запрашаем вас узяць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная мапа "Усходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні. |
|
|
|
|
|
|
|
|